ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Што такое вянок Адвэнту?
У Адвэнце ёсць шмат добрых традыцый. Адной з іх з’яўляецца змяшчэнне ў нашых касцёлах у першую нядзелю Адвэнту адвэнтавага вянка, у якім знаходзяцца чатыры сімвалічныя свечкі. Аўтарам гэтай формы пабожнасці з’яўляецца пратэстанцкі тэолаг і грамадскі дзеяч Джон Віхэрн (1808 - 1881) з Гамбурга.
12 верасня 1833 г. пастар Джон Віхэрн адкрыў у сваім родным гора-дзе школу-прытулак для сірот. Гэта была першая з яго дабрачынных спраў. Потым Віхэрн заснаваў шмат падобных устаноў. Пастар вельмі клапаціўся пра выхаванне сваіх падапечных. Ён хацеў, каб дзеці адчувалі сябе як у сям’і. У Адвэнце 1839 г. яму прыйшла ідэя, як змяніць аздабленне пакоя, каб дадаць настрою, які б спрыяў малітве. Ён зрабіў своеасаблівы вянок. На краі кола дыяметрам 2 метра змясціў 24 маленькія свечкі. Кожную з іх трэба было запальваць у чарговы звычайны дзень Адвэнту. Вакол гэтага вянка падапечныя пастара штодзённа збіраліся на супольныя малітвы, сустрэчы і спевы.
Пастар жа перанёс сваю ідэю ў іншыя нямецкія гарады. Ён падчас Адвэнту запрашаў людзей на штонядзельныя разважанні. Таму выгляд вянка трохі змяніўся. Замест 24-х свечак ён змяшчаў толькі чатыры, якія азначалі чатыры нядзелі Адвэнту. Звычай рабіць адвэнтавы вянок вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй Германіі, а потым і па ўсім свеце. †

У каталіцкім касцёле вянок Адвэнту ўпершыню з’явіўся ў 1925 г. у Кёльне, а ў суседняй Аўстрыі – толькі ў 1945 г.
Адвэнтавы вянок пляцецца ў форме кола, заўсёды з вечназялёных раслін, галінак хвойных дрэў. Для аздаблення можна ўжываць шышкі, асеннія лісты, садавіну і г.д. Паміж галінак вянка змяшчаюцца чатыры свечкі, якія сімвалізуюць чатыры нядзелі Адвэнту. Тры свечкі могуць быць фіялетавага колеру, а адна, якую запальваюць у трэцюю нядзелю Адвэнту, – ружовая, што адпавядае літургічным колерам гэтага перыяду. Кожную асобную свечку запальваюць у чарговую нядзелю Адвэнту. Яны нагадваюць нам пра тое, што час да нараджэння Малога Бога заканчваецца, а таксама пра наш абавязак падрыхтоўкі да сустрэчы з Ім.
Сімволіка вянка Адвэнту вельмі разнастайная. Свечкі пастаўлены на коле. Гэтая форма азначае, што Бог вечны, што Ён не мае ні пачатку, ні канца. Галінкі вечназялёных раслін азначаюць вечнае жыццё, якое нам дае Хрыстос. Запальванне свечак звязана з тым, што Збаўца сам называў сябе “святлом свету”. Значэнне мае іх колер і паслядоўнасць запальвання. Свечкі I (супакою), II (веры ці Бэтлеема) і IV (надзеі, анёлаў) павінны быць фіялетавымі ці блакітнымі, а III (любові) – ружовай, яе запальваюць у нядзелю радасці. Запаліць свечкі – гэта таксама быццам бы задаць сабе пытанне: “Ці гатовы я?”
Гэтая адвэнтавая традыцыя сваімі каранямі сягае яшчэ паганскіх часоў і старых яўрэйскіх традыцый. Вельмі даўно, калі ўсё навокал скоўваў мароз, а дзень быў кароткім, германскія плямёны стваралі з зялёных раслін сімвалізуючыя сонца колы, у якіх распальвалі вогнішчы. Гэта быў рытуал, які павінен быў выражаць надзею на хуткі прыход вясны і адраджэнне жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.