ГРОДНА
Нядзеля,
12 студзеня 2025 года |
Божае Нараджэнне – гэта Святло Надзеі
Шаноўныя Браты ў святарстве, паважаныя Законнікі і Законніцы!
Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
У радасным і поўным надзеі часе Адвэнту мы духоўна падрыхтаваліся да прыходу Езуса Збаўцы. Мы ўрэшце дачакаліся той нязвыклай ночы, калі мы, як некалі пастухі з ваколіц Бэтлеема, перажываем спатканне з нованароджаным Збавіцелем.
Калі пастухі вартавалі ўначы свой статак, перад імі з’явіўся анёл Пана і сказаў: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 8-11).
У нашых касцёлах і капліцах падчас урачыстай святой Імшы, Пастэркі, таксама гучыць радаснае пасланне: “Сёння нарадзіўся Хрыстус Пан, Збавіцель!” І мы, як некалі пастухі, прыходзім у наш “парафіяльны Бэтлеем”, каб знайсці там Пана і з верай Яму пакланіцца. †

Дарагія Дыяцэзіяне!
Божае Нараджэнне – гэта Святло Надзеі для нас. Сам Бог прыходзіць да свайго люду ў асобе нованароджанага Езуса, каб перамяніць цемру ночы ў “сапраўднае святло, якое асвятляе кожнага чалавека” (пар. Ян 1, 9), да глыбіні змяняючы лёс жыхароў краіны змроку і напаўняючы іх сэрцы супакоем, радасцю і надзеяй.
Святы Айцец Бенедыкт XVI у сваёй энцыкліцы “Spe salvi” піша: “Мы збаўлены надзеяй. Чалавеку неабходны Бог. Свет без Бога – гэта свет без надзеі. Толькі Бог можа ўвесці ў яго справядлівасць”.
У радаснае свята Божага Нараджэння я акружаю малітвай кожнага з Вас, кожную сям’ю, якая сабралася каля вігілійнага стала. Я духоўна яднаюся з дзецьмі і моладдзю, са старэйшымі людзьмі, з хворымі і самотнымі, з вязнямі і залежнымі людзьмі. Асаблівай малітвай я акружаю ўсіх тых, каго прыгнятаюць сур’ёзныя цяжкасці і пакуты, хто змагаецца з праблемамі і перажывае крызіс, хто праходзіць праз выпрабаванні веры і надзеі. Няхай сёлетнія святы напоўняць кожнага з Вас даверам і аптымізмам.
Дзелячыся белай аплаткай, я выказваю Вам, Дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас здароўем і патрэбнымі ласкамі і ўмацуе ў Вашых сэрцах веру, надзею і любоў. Жадаю Вам душэўнага супакою, згоды і адзінства ў кожнай сям’і.
Боскі Збавіцель, прыход Якога на свет мы радасна адзначаем, няхай будзе крыніцай Вашай надзеі і няхай Вам шчодра блаславіць – цяпер і ў Новым 2012 годзе Панскім.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 354 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.