ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

У клопаце пра сямейную супольнасць

На шляху да святасці

Адной з набяспечнасцей, якая вырывае нас з удзелу ў сямейным жыцці, з’яўляюцца ўцёкі ў свет тэлебачання. Вялікая колькасць забаўляльных праграм (музыка, фільмы, серыялы, тэатральныя пастаноўкі) прапануе разнастайныя формы адпачынку. Сярод іх ёсць т.зв. рэаліці-шоу, якія насамрэч скіраваны супраць чалавека. Іх вынікі адмоўна ўплываюць на само разуменне сапраўднай супольнасці, прапаноўваючы толькі яе заменнікі. Гэта несапраўдная супольнасць, якая абапіраецца на фальшывых міжасобасных сувязях. Іх крыніцай з’яўляюцца жыццёвыя сітуацыі, якія былі прыдуманы для таго, каб чалавек мог эмацыянальна ўдзельнічаць у жыцці герояў праграмы. Гэта пагражае небяспекай прыняцця чужых праблем і крызісаў як сваіх асабістых і прыводзіць да таго, што мы не заўважаем, а пасля і забываемся пра нашых блізкіх, якім мы неабходны. Гледачы рэаліці-шоу часта перакананыя, што яны могуць паўплываць на лёс праграмы, тэлефануючы і аддаючы свой голас.
Гэтае падглядванне за чужым жыццём вельмі прыгадвае экскурсію ў заапарк, каб паглядзець на замкнутых у клетках звяроў. Рэаліці-шоу, нягледзячы на сваю назву, ніколі не будуць нават трошкі падобныя на сапраўднае жыццё, яны з’яўляюцца толькі яго карыкатурай. Існуе небяспека, што праграмы, якія ствараюць псеўда-супольнасці, заменяць недасведчанаму чалавеку нармальнае, рэальнае жыццё, уплываючы на адносіны ў яго сям’і.
   Небяспека для супольнага сямейнага жыцця крыецца таксама і ў развіцці такіх магазінаў, як супермаркеты. Гэтая справа таксама далікатная, і мова не ідзе пра тое, каб адразу асуджаць узнікненне гандлёвых цэнтраў. Тым больш, што яны з’яўляюцца крыніцай працоўных месцаў многіх людзей, якія ўладкоўваюцца туды на працу. Аднак непакоіць тое, што паход у супермаркет у выхадныя стаў для многіх сямей пэўным рытуалам. Прапаноўваецца мноства забаў, якія не патрабуюць значнай уцягнутасці: для бацькоў падрыхтаваны свае месцы прыемнага правядзення часу, а для дзяцей – асобныя месцы для гульняў. У пэўнай меры гэта небяспечна для перажывання сямейнай супольнасці, асабліва для дзяцей, якім неабходна прысутнасць бацькоў, каб кожную хвіліну магчы падзяліцца з імі сваімі маленькімі радасцямі. Усё часцей дзяцей выхоўвае менавіта асяроддзе супермаркетаў, а не бацькі. Адмова ад праведзеных разам, у сямейным коле хвілін таксама адмоўна ўплывае на супольнасць, якую павінны ствараць сужэнцы. Асобнай справай, якая выклікае смутак, з’яўляецца таксама той факт, што з-за адсутнасці працаўнікоў на выхадныя пакутуюць іх уласныя сем’і. Кліенты супермаркета ўсё часцей ўспрымаюцца індывідуальна. Яны паглынаюцца грамадствам, дзе пануе ананімнасць, а аб’ектыўны падыход да кожнага з іх як да аднаго з тысячы пакупнікоў ужо не здзіўляе.
   Гэта толькі два прыклады псеўда-супольнасцей. Давайце старацца быць больш патрабавальнымі да праграм, прапанаваных нам тэлебачаннем, не дамо сябе ашукаць нерэальным рэаліці-шоу. А супермаркеты трэба ўспрымаць толькі як магазіны для больш значных пакупак, і нічога больш. Давайце давяраць сямейным супольнасцям, у якіх нас яднае не толькі кроўная сувязь, але таксама ўзаемная любоў і гатоўнасць да самаахвяравання. Давайце абмінаць псеўда-супольнасці. Мы ж не з’яўляемся падвопытнымі трусамі. У многіх краінах асуджаецца адмоўны ўплыў вышэйзгаданых жыццёвых сітуацый. Не вялікае мастацтва вучыцца на памылках.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.