|
ГРОДНА
Субота,
06 чэрвеня 2026 года |
Да стайні, бо там цуд

У Бэтлеем спяшайма, Да стайні, бо там цуд:
У ясельках Сын Божы –
Ён збавіць грэшны люд.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі. †


Укленчым на калені,
Дзіцятка гэта – Бог.
Свайго вітаем Пана,
Удзячна плоцім доўг.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
О Божа, хто спазнаеТваёй любові скарб?
На сене пры жывёле
Ты ўзводзіш
Свой пасад.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.

З Айцом Ён роўны ў Бостве,
Нябёсаў Валадар,
Нам шчыра спагадаўшы,
Прыняў
жыцця цяжар.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 208 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




