ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

8 студзеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды 10-й гадавіны прыняцця біскупскай сакры перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божай радасці, сілы ў кіраванні Божым людам, здароўя, аптымізму, надзеі і сталай апекі Найсвяцейшай Панны марыі на кожны дзень жыцця.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем святла Святога Духа на кожны дзень пастырскай паслугі, надзеі, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага Валадарства, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой няхай, як зорка, заблішчыць у сэрцы ясным променем. Жадаем шмат здароўя, шчасця, супакою і любові. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі, зычлівыя, добрыя парады, чыстае сэрца і ўсмешку на твары, за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне іншых да Бога.
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Калеснік! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Вам поспехаў, дабра, цеплыні, цярплівасці, запалу, а таксама здароўя і сілы, каб усё, аб чым Вы марыце, заўсёды здзяйснялася, каб Вам заўсёды спадарожнічала шчасце і адвага.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках
◊◊◊
Паважаным айцам: Вітольду Петэльчыцу, Віталію Цыбульскаму, Аляксандру Махначу і Віталію Слуцэ з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб народжанае Божае Дзіця бласлаўляла і адорвала сваімі ласкамі. Здароўя на доўгія гады і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай жыцця, якую для Вас выбраў Бог.
Ружанцовае кола св. Магдалены з в. Навасёлкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Ляховічу здаровых, радасных свят Божага Нараджэння, усялякіх поспехаў, шмат здароўя і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, а таксама шчаслівага Новага года
жадаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Пузыну, Паўлу Паўлюкевічу, Аляксандру Багдановічу і Валерыю Аброшку перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, духоўнага задавальнення ад працы на ніве Пана, поспехаў і заступніцтва Маці Божай Чанстахоўскай і св. Міхала Арханёла.
Дыякан Генрык Яблонскі, клерыкі Павел Эйсмант і Віталіс Пяткевіч, парафіяне з Ашмян
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус заўсёды трымае Вас каля свайго сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ласкамі. Мы дзякуем за Вас Богу, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
З малітвай удзячныя парафіяне з в. Старая Весь
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Пузыну, Паўлу Паўлюкевічу і Аляксандру Багдановічу жадаем радасных і пагодлівых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і ўсялякіх поспехаў у Новым годзе. Няхай добры Бог чувае над Вамі і мае ў сваёй апецы, а Маці Божая Чанстахоўская ахінае плашчом сваёй мацярынскай дабрыні. Дзякуем Богу за тое, што Вы з намі.
З малітвай парафіяне з Ашмян
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, радасці, сілы ў вядзенні людзей да Бога, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай Святы Дух узмацняе Вас і шчодра адорвае сваімі дарамі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Шаньчуку і Аляксандру Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай Шкаплернай, Божай міласэрнасці, аптымізму, цярплівасці, душэўнага супакою і шчодрага плёну ў душпастырскай працы. Дзякуем Богу за тое, што Вы з намі.
Вернікі з Прывалкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анджэю Бураку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб Бог Айцец бласлаўляў, Святы Дух шчодра напаўняў сваімі дарамі, Хрыстос асвячаў кожную хвіліну жыцця, а Багародзіца падтрымлівала сваёй мацярынскай рукой. Мы молімся ва ўсіх Вашых інтэнцыях.
Вернікі з Лаздуноў
◊◊◊
Паважанаму клерыку Аляксею Гальчэні з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй апекі і абараняе ад злога, каб Вы маглі адважна ісці за Яе Сынам Езусам Хрыстом – найлепшым Пастырам і крыніцай усіх ласкаў. Няхай выбраны Вамі шлях будзе лёгкі і шчаслівы, а навокал будуць толькі добразычлівыя людзі і надзейныя сябры.
Моладзь са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Трубовічу з нагоды Дня нараджэння і Новага года жадаем здароўя на доўгія гады святарскай паслугі. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас неабходнымі дарамі на кожны дзень жыцця. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, добразычлівасць, сапраўдны прыклад жыцця і малітвы. Ахінаем Вас сваёй шчырай малітвай.
З удзячнасцю моладзь з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ і маладыя сем’і з дзецьмі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, творчасці ў выконваемай працы, шмат добразычлівых людзей навокал і нястомнага абвяшчэння Божага слова на ніве Пана. Дзякуем за прысутнасць сярод нас і запэўніваем у малітве.
Моладзь з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ ў Гродне-Паўднёвым і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанай сястры Элігіі Арцеменюк з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, супакою, радасці і стойкасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Маці Божая няхай ахіне Вас сваім плашчом мацярынскай апекі.
Парафіяне з Шылавіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.