ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (23)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
   7 мая  -  У Смаргоні адбылася дэканальная сустрэча міністрантаў. У ёй удзельнічала каля 60-ці хлопцаў.
   24 мая  -  У межах падрыхтоўкі да каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне адбылася навуковая сесія. Урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы адправіў кс. кард. Станіслаў Нагі з Кракава.
   25 мая  -  Кс. кард. Станіслаў Нагі асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне.
28 мая  -  У катэдральнай базіліцы ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыяканам: Валерыю Аброшку (пар. Новы Двор), Паўлу Стволу (пар. Міхалішкі) і Андрэю Зноску (пар. Бярозаўка).
   29 мая  -  У парафіяльным касцёле ў Вавёрцы кс. Андрэй Роўба адправіў прыміцыйную св. Імшу. Кс. Андрэй з’яўляецца першым святаром Ордэна рэгулярных канонікаў, які паходзіць з Гродзеншчыны.
   5 чэрвеня  -  Парафія св. Станіслава, біску­па і мучаніка ў Лядску адзначала 100-годдзе сваёй святыні. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кс. бп Аляксандр Кашкевіч і кс. бп Антоній Дзям’янка.
   9 чэрвеня  -  Гродзенская вышэйшая духоў­­ная семінарыя адзначала 50-годдзе святарства кс. прэлата Юрыя Левінскага, 25-годдзе святарства кс. б-па Антонія Дзям’янкі і кс. Андрэя Садоўскага. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. На ўрачыстасць прыбылі ксяндзы, якія 15 гадоў таму распачалі навучанне ў семінарыі.
   10 чэрвеня  - Кс. бп Аляксандр Каш­ке­­віч у Шылавічах удзяліў святарскія пасвячэнні дк. Пятру Вішнеўскаму з супольнасці ксяндзоў міхалітаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.