ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (24)

Прэса


“На службе Святому Айцу”

    Аляксандр Запаточны 1/2012
  
    У артыкуле аўтар распавядае пра папскую гвардыю, якая называецца Швейцарскай гвардыяй. Гэта адзін з відаў узброеных сіл Ватыкана, які можна лічыць найстарэйшай у свеце арміяй, што захавалася да нашых дзён. Афіцыйная дата стварэння Швейцарскай гвардыі – 22 студзеня 1506 года. Прысягу гвардзейцы прыносяць штогод 6 мая ў памяць пра драматычныя падзеі 1527 года, калі, баронячы Святога Айца Клімента VII у час спусташэння Рыма імперскімі войскамі, загінула 147 швейцарцаў.
   Салдаты гвардыі паходзяць са звычайных сямей, часта з малых мястэчак Швейцарыі. Некаторыя ў Ватыкане праводзяць толькі 2 гады, а пасля вяртаюцца дахаты, дзе працуюць у паліцыі, будуюць вайсковую ці палітычную кар’еру, пачынаюць свой бізнес ці ствараюць сем’і. Сярод папскіх гвардзейцаў сустракаюцца таксама і святарскія пакліканні.
   Гвардыя, дэвізам якой з’яўляюцца словы папы Яна ХХІІІ “Паслушэнства і супакой”, складаецца са 110 салдат. У гэтыя войскі могуць уваходзіць выключна грамадзяне Швейцарыі. На момант прысягі яны павінны быць нежанатымі, мець добрую рэпутацыю, адбыць вайсковую службу ў арміі сваёй краіны, мець узрост ад 19 да 30 гадоў і быць вышэй 174-ох см.


“Адказнасць падуладнага”

   Кс. Эдвард Станек 2/2012
   
    Шмат людзей лічыць, што Бог вінаваты ў існаванні несправядлівага свету. Паводле іх, кожнае парушэнне справядлівасці павінна быць Ім пакарана, тады людзі не адважваліся б рабіць зло. Часам нават вязні сцвярджаюць, што было б у сто разоў лепш, каб Бог стварыў іх як, напрыклад, месяц і вызначыў ім арбіту, бо тады б яны не рабілі нічога дрэннага.
   Паводле слоў аўтара, сцвярджэнне, што Бог адказвае за несправядлівы свет, вынікае з неразумення таямніцы свабоды. Некаторыя стварэнні Бог хацеў дапусціць да любові, а яе ўмовай з’яўляецца свабода, якая робіць чалавека адказным, што дазваляе яму давяраць.
   Кожны чалавек можа рабіць зло. Аднак, існуючы ў свеце злачынцаў, ён таксама можа захаваць Божае права і выпраменьваць сваю справядлівасць і сумленнасць. Гэта залежыць ад яго. Бог чакае добраахвотнага супрацоўніцтва з Ім у выкананні Яго волі, абвешчанай у запаведзях. Аўтар у артыкуле падкрэслівае, што справядлівыя лічацца з гэтым, робячы дабро не са страху, а ад пераканання, што толькі яно напаўняе сэрца сапраўдным шчасцем.
   Свабода з’яўляецца Божым дарам, які варта шанаваць і выкарыстоўваць так, каб дасягнуць шчасця. Гэта дае ўпэўненасць у перамозе ў кожную гадзіну жыцця. Той, хто ўвайшоў у свет Божай справядлівасці, няспынна дзякуе Богу за свабоду, за давер, якім Бог адорвае яго, а таксама за давер, якім ён можа адорваць іншых людзей. Не трэба здзіўляцца, што свет людзей няверуючых робіць зло. Ім падаецца, што калі яны свабодныя, то ім можна рабіць усё, што ім падабаецца. Яны ўсведамляюць сваю памылку, калі спажываюць плады сваіх учынкаў. Іх сэрцы напаўняе пустэча і горыч. Свабода палягае на магчымасці рабіць дабро і на ўдасканаленні сапраўднай любові. За гэтую свабоду трэба штодзённа горача дзякаваць Богу, упэўнены кс. Эдвард.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.