ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Паломніцтва даверу на нямецкай зямлі
З 28 снежня 2011 года па 1 студзеня 2012 года ў Берліне адбылася 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі, якая аб’яднала 35 тысяч маладых людзей з Еўропы, Аўстраліі, Афрыкі і Амерыкі.
Незнаёмыя твары, усмешка, спагадлівы позірк, жаданне дапамагчы, паказаць, растлумачыць – гэта першае, што мы сустрэлі ў Берліне. І не толькі мы! 35 тысяч маладых людзей накіраваліся ў сталіцу Германіі на 34-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі, якую штогод праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ. Накіравалася туды і 98 чалавек гродзенскай моладзі з душпастырства “OPEN” на чале з ксяндзом Антоніем Грэмзам.
Берлін – гэта горад-знак для ўсіх, хто імкнецца пераадолець сцены падзелу і аднавіць давер. Яшчэ ў 1986 годзе заснавальнік экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Рожэ пабываў ва Усходнім Берліне. Тады больш за 6 тысяч чалавек з тагачаснай ГДР прыняло ўдзел у малітоўных сустрэчах, якія праходзілі ў двух храмах: каталіцкім і пратэстанцкім. Сёння аб’яднаны Берлін, дзе жыве памяць пра падзеі мінулых гадоў, стаў знакам новай надзеі і прыняў дзясяткі тысяч маладых людзей. †

На працягу пяці дзён маладыя хрысціяне з розных краін, розных хрысціянскіх канфесій, якія размаўляюць на розных мовах, аб’ядналіся ў малітве і шукалі агульныя асновы веры для далейшага жыцця і хрысціянскага служэння.
Нас прымала больш за 160 мясцовых парафій. Значная колькасць маладых людзей жыла ў сем’ях, некаторыя – у дзіцячых садках і школах. Кожны год гэтая глабальная сустрэча, на якую з’язджаюцца тысячы маладых людзей з усяго свету, мае новы дэвіз. Дэвіз гэтага года – “Давер”. “Сёння неабходна знайсці новы падмурак для салідарнасці. Давер, якога так не хапае ў грамадстве, – гэта галоўная каштоўнасць”, – тлумачыць ідэю глабальнага моладзевага форуму прыёр экуменічнай супольнасці брат Алоіз Лазэр.
На працягу ўсяго дня асноўнае месца займалі агульныя малітвы, якія праходзілі раніцай (у парафіі, што нас прымала), днём і ўвечары (на тэрыторыі цэнтра “Messegelände”). Пасля ранішніх малітваў у парафіях удзельнікі Еўрапейскіх дзён даверу сумесна абмяркоўвалі пытанні веры, свайго паклікання, разважалі над Лістом брата Алоіза “Шлях да новай салідарнасці паміж людзьмі”, які быў апублікаваны напярэдадні і перакладзены на шматлікія мовы.
У Лісце брат Алоіз тлумачыць, што патрэбна знайсці асновы для даверу ў свеце, у якім наогул цяжка верыць. “А вера – гэта і ёсць давер”, – кажа брат Алоіз. На шчасце, як мяркуе прыёр Тэзэ, сённяшняя моладзь шукае сэнсу жыцця не толькі ў матэрыяльных, але і ў чалавечых адносінах, у даверы, без якога грамадства не можа існаваць.
Сёння Берлін больш не падзелены сцяной, але па-ранейшаму ёсць нямала бар’ераў – забабонаў, якія падзяляюць людзей і народы. Як жа пераадолець гэтыя бар’еры? “Сцяна не была ўзведзена навечна, – адказвае брат Алоіз. – І гэта падбадзёрвае нас, падахвочвае руйнаваць і іншыя сцены, якія яшчэ дагэтуль існуюць”. “Калі мы хочам стварыць новыя формы салідарнасці, ці не надышоў час прыкласці намаганні да адкрыцця новых крыніц даверу?”, – такое пытанне паставіў брат Алоіз перад намі. І мы, маладыя людзі з розных краін Еўропы і розных кантынентаў, разам шукалі адказы на гэтыя пытанні.
У другой палове дня ўдзельнікам Тэзэ было прапанавана на выбар 15 семінараў, накіраваных на паглыбленне міжкультурнай і міжрэлігійнай салідарнасці. Можна было сустрэцца з яўрэйскай супольнасцю Берліна або схадзіць на сустрэчу са сведкамі падзення Берлінскай сцяны, а праваслаўныя вернікі пазнаёмілі са сваімі літургічнымі спевамі. У раскладзе семінараў і тэматычных секцый неаднаразова акцэнтавалася ўвага на неабходнасці гістарычнага, эканамічнага і сацыяльнага адзінства.
Удзельнікі “пілігрымкі даверу” з нецярплівасцю чакалі той хвіліны, калі аб’явяць краіну, у якой пройдзе 35-я Еўрапейская сустрэча моладзі. І толькі ў пятніцу падчас вячэрняй малітвы мы даведаліся, што чарговы Новы год у духу Тэзэ моладзь сустрэне ў сталіцы Італіі – Рыме.
Рэгіянальная сустрэча праходзіла ў суботу, 31 снежня, у Патсдаме (адно з памяшканняў берлінскага выставачнага цэнтра). Брат Георг падчас сустрэчы з беларускай моладдзю (а нас было каля сямісот чалавек!) заклікаў нас быць соллю зямлі, прымаць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла. А валанцёр з Беларусі распавёў нам пра тое, як Берлін рыхтаваўся да зімовай сустрэчы Тэзэ.
31 снежня а 23-й гадзіне мы сабраліся ў сваіх парафіях на супольную малітву за мір ва ўсім свеце, якая доўжылася да поўначы. Навагодняе святкаванне працягнулася і апоўначы на фестывалі народаў, на якім моладзь магла паказаць сваю краіну і расказаць пра яе, праспяваць песню або навучыць усіх свайму нацыянальнаму танцу ці гульні.
Апошні дзень у Берліне завяршыўся вельмі хутка: супольная святая Імша ў парафіі, урачысты абед, падрыхтаваны гаспадарамі сем’яў ці парафій, у якіх мы жылі, і вяртанне дадому – у Беларусь!
Успаміны, уражанні, радасць ад малітвы, новыя знаёмствы, духоўнае ўзрастанне, вельмі шчырыя, добрыя і адкрытыя сэрцы берлінцаў – гэта, напэўна, толькі частка таго, што можна выказаць або напісаць. Незалежна ад узросту ці прыналежнасці да Царквы, адчувалася адзінства падчас малітваў, размовы, разважанняў і проста маўчання. Божае слова гучала на ўсіх мовах. Яно было блізкім кожнаму, хто хацеў яго пачуць, хто хацеў да яго дакрануцца, прыняць яго сваім сэрцам і жыць згодна з Божымі запаведзямі.
Не хацелася б абмяжоўвацца толькі асабістымі думкамі. Сваімі ўражаннямі падзяліліся і іншыя ўдзельнікі Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Берліне:
Алёна Скліфасоўская:
“Мае ўражанні ад гэтай паездкі толькі самыя светлыя. Калі спачатку мы трошкі перажывалі з-за моўнага бар’еру, то ўжо пасля аднаго дня зносін дастаткова было толькі ўсмешкі – і ўсе разумелі адзін аднаго. У парафіі, у якой нас прымалі, панавала атмасфера ўтульнасці, узаемаразумення і адзінства, нягледзячы на рознасць моў, нацыянальнасцей і канфесій, паколькі ўсіх нас аб’ядноўваў Святы Дух”.
Ганна Кандрусевіч:
“Побыт на сустрэчы Тэзэ ў Берліне запомніўся сваёй незвычайнай духоўнай атмасферай. Магчымасць прасякнуцца верай да глыбіні душы, пазнанне чужаземнай культуры, знаёмства з цікавымі людзьмі – усё гэта спрыяла духоўнаму развіццю, добраму адпачынку, а таксама пашырэнню кругагляду. Такія сустрэчы патрэбны сучаснай моладзі. Мне, у прыватнасці, гэтая сустрэча нагадала аб тым, што я з’яўляюся каталічкай”.
Вольга Варановіч:
“Сёлетняя сустрэча Тэзэ была пятай у маім жыцці. У Берліне я сустрэла сяброў, з якімі мы пазнаёміліся на папярэдніх сустрэчах. Экуменічная малітва аб’яднала моладзь з розных краін, нягледзячы на тое, што ўсе мы размаўлялі на розных мовах. Мы разам маліліся, спявалі каноны, разважалі над Божым словам, прымалі ўдзел у семінарах, а ў вольны час маглі наведаць гістарычныя мясціны горада”.
Сустрэча скончылася, усе раз’ехаліся па сваіх гарадах і вёсках, але ў памяці засталіся ўспаміны, якія я захаваю да наступнай сустрэчы, ужо ў Рыме.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.