ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Духмяная падстаўка пад гарачае з палачак карыцы

Хвіліна творчасці

Паспрабуйце зрабіць выраб, які не толькі можа спатрэбіцца Вам штодзень, але будзе выдатным падарункам для сяброў і блізкіх!
Вам спатрэбяцца: Палачкі карыцы, квадратны кавалак фанеры або шчыльнага кардону (роўны даўжыні палачак карыцы), драўляныя “кругляшкі” (для ножак), суперклей, акрылавая фарба карычневага колеру, кавалак шпагату.
   
   Як зрабіць?
    1. Суперклеем прыклеіць да фанеры ножкі.
    2. Пафарбаваць загатоўку фарбай карычневага колеру і пачакаць, пакуль падсохне.
    3. Прымацаваць палачкі карыцы пры дапамозе шпагату і клею да загатоўкі з фанеры ці кардону. Для гэтага трэба звязаць палачкі, раўнамерна размеркаваўшы іх па паверхні загатоўкі.
    4. Замацаваць канцы шпагату вакол ножак загатоўкі.
    5. Гатова!
    Такая вельмі простая падстаўка пад гарачае сваімі рукамі будзе цешыць Вас сваім водарам.
   
    Цёплых і духмяных вечароў Вам, дарагія Чытачы!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.