ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

22 студзеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, а таксама добразычлівасці і павагі ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Божага слова і ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі. Шчасці Божа!
Дзеці, моладзь і іх бацькі, парафіяльныя малітоўныя групы, а таксама медыцынскі персанал і пацыенты бальніцы №4 у Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння парысылаем сардэчныя пажаданні. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым чалавекам. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку, што прабачаеце нам ад Яго імя, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любоўю да Свайго Сэрца. Няхай Вашае жыццё будзе згодным з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
З дарам малітвы і ўдзячнасцю парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін парасылаем мноства сардэчных пажаданняў, злучаных з малітвай: апекі Маці Божай Адэльскай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для здзяйснення Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем і прыносіць шчодры плён.
З удзячнасцю парафіяне з Адэльска і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Анджэю Бураку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай Пан Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Сям’я Рынашка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды Дня нараджэння перасылаю найлепшыя пажаданні. Няхай Бог Айцец бласлаўляе Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым ксяндзом, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Панна Марыя, Маці святароў, па-мацярынску апекуецца Вамі і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Мікіта Кузьміцкі з ЗША
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень!
Удзячныя парафіяне з Перстуні. Да пажаданняў далучаюцца вернікі з пар. Галынка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Новага года ад усяго сэрца жадаем здароўя, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай. Дзякуем Вам за мудрыя парады, добрае сэрца і святарскую паслугу, а таксама просім, каб Вы надалей суправаджалі нас у Хрыстовай веры.
Парафіяне і моладзь з Паўднёвага
◊◊◊
Дарагім сёстрам Дароце і Аўгустыне з нагоды Новага года жадаем заўсёды быць акружанымі промнямі Божай міласэрнасці, ласкі і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за ахвярную працу, цёплую ўсмешку, добразычлівасць і непаўторнасць ва ўпрыгожванні касцёла.
З малітвай і павагай вернікі з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат сіл у кіраванні парафіяй, здароўя, радасці, душэўнага супакою і здзяйснення мар. Няхай Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік заўсёды будуць побач з Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Удзячныя парафіяне і кс. Вячаслаў Матукевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Генрыку Яблоньскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца, напоўніць Вашае сэрца супакоем, радасцю і надзеяй, дапаможа ў пераадольванні цяжкасцей і стане крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Жадаем Вам шмат здароўя, пагодлівых дзён і добрых людзей на душпастырскім шляху. Дзякуем Вам за тое, што Вы ёсць!
З малітвай верныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Дарагой сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчаслівых і радасных дзён. Няхай св. Агата дапамагае Вам у кожнай хвіліне жыцця. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Здзіславу Вэдэру і Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў і здароўя на доўгія гады. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і паспяховы. Няхай Вашая мудрасць, дабрыня і клопат пра нас будуць прыкладам для пераймання.
З малітвай і павагай удзячныя Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння шмат здароўя, шчасця, радасці, поспехаў, апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця, а таксама шчодрых дароў Святога Духа
жадаюць парафіяне з Казловічаў і Верцялішак
◊◊◊
Паважанаму спадарству Чаславе і Яну Рукша з нагоды 45-годдзя шлюбу перасылаем сардэчныя пажаданні: стойкасці, Божага бласлаўлення, усіх ласкаў і добрых людзей на жыццёвым шляху.
Святары і сёстры з Паўднёвага, дзеці і сваякі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчасця, здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў пакліканні. Няхай Маці Божая і св. Антоні маюць Вас у сваёй апецы.
Са шчырымі пажаданнямі ўдзячныя парафіяне і моладзь
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу і ўсёй сям’і Калеснікаў у сувязі з адыходам да дому Пана каханага Бацькі перасылаем словы шчырага болю і жалю.
З малітвай духавенства Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку ў сувязі са смерцю каханага Бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай Бог адорыць Вас моцай, здароўем і цярплівасцю, каб вытрываць гэты боль.
Вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Жодзішках
◊◊◊
Выражаем сардэчны жаль i спачуванне ксяндзу Паўлу Калеснiку ў сувязі з адыходам да Бога каханага Бацькi.
Сям’я Кагарка з Навасёлак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.