ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
11 лютага – Сусветны дзень хворага
Сусветны дзень хворага ўстанавіў Ян Павел II 13 мая 1992 года – у 75-ю гадавіну фацімскага аб’яўлення і ў 11-ю гадавіну замаху на жыццё Святога Айца. Дзень хворага штогод адзначаюць 11 лютага. Гэты дзень павінен нагадваць пра абавязковасць забеспячэння добрай апекі хворым, пра ўсведамленне каштоўнасці цярпення хворых у чалавечым і духоўным вымярэнні, а таксама пра важнасць валанцёрства. У гэты дзень у святынях можна атрымаць сакрамант намашчэння хворых.
Капліца свв. Космы і Дзям’яна пры Гродзенскай абласной бальніцы існуе два з паловай гады. З самага пачатку св. Імшы там адпраўляе кс. Аляксандр Пятровіч.
– Капліца вельмі запатрабаваная, найперш, таму, што гэта месца, дзе чалавек сустракаецца з Богам. Бальніца – месца пакут і болю, а тут, у капліцы, нейкая аддушына для людзей. Тут чалавек можа знайсці сілу, каб вытрымліваць свае пакуты. Я бачу, як розныя людзі, трапляючы ў бальніцу, губляюць надзею. Гэта здараецца асабліва тады, калі хвароба невылечная. Таму капліца ў бальніцы – проста нешта незаменнае. †

Кс. Аляксандр штодня ходзіць па палатах: размаўляе з хворымі, спавядае іх, удзяляе св. Камунію і сакрамант намашчэння хворых у рэанімацыі.
– Ці сустракалі Вы выпадкі навяртання?
– Так, сустракаў. Гэта перш за ўсё былі тыя, хто разгубіўся ў веры. Сустракаючыся з хваробай, чалавек бачыць, што ён не пакінуты, што да яго ідзе сам Бог. У такіх сітуацыях выпадкі навяртання, хоць не так часта, але сустракаюцца. Для мяне самога гэта навука, рэкалекцыі, якія я нанова перажываю.
– Ёсць выпадкі, калі моцная вера дапамагае чалавеку перамагчы смяротную хваробу. Ці сустракаліся такія выпадкі падчас Вашага служэння?
– Аднойчы я сустрэўся з сітуацыяй, якую лічу цудам. Адна жанчына ляжала тут у шпіталі з ракавай хваробай. Яна ўвесь час хадзіла ў каплічку маліцца. І дактары былі ўражаны, што дыягназ “анкалогія” знік. Гэтая жанчына напісала і прысвяціла “Крыжовы шлях” свайму ацаленню. У каплічцы ёсць брашуркі з апісаннем гэтага набажэнства і разважаннем, як перажываць пакуты ў хваробе.
Дактары таксама вельмі прыязна сустракаюць кс. Аляксандра. Па словах святара, многія дзякуюць за пастырскае служэнне ў бальніцы. Часам дактары звяртаюцца да ксяндза з просьбай памаліцца перад складанай аперацыяй.
– Я ніколі раней не думаў, што буду служыць у капліцы пры бальніцы. Але на ўсё воля Божая, – кажа кс. Аляксандр.
Св. Імшы ў капліцы адпраўляюцца штодня ў 14.45, а ў нядзелю – а 15 гадзіне.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.