ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Каму бліжэй да Бога?

Слова рэдактара

2-342 Чалавек, які адкрывае ў сабе пакліканне, не вызвалены ад пытання: “Што далей?” Вось, я манах ці святар, муж ці жонка, але на гэтым усё не заканчваецца. Я павінен яшчэ задумацца, чаго ад мяне хоча Бог.
   Я нядаўна глядзеў адну каталіцкую праграму. У ёй вялася вельмі гарачая дыскусія на тэму паклікання. Адна група людзей была ўпэўнена ў сваіх поглядах наконт таго, што кансэкраванае жыццё з’яўляецца найбольш дасканалай дарогай да святасці, тлумачачы гэта тым, што ёсць шмат розных відаў паклікання, але манаскае ці святарскае пакліканне знаходзіцца на вяршыні гэтай іерархіі. Узнікла таксама пытанне, чаму сярод асоб, вынесеных да хвалы алтара, ёсць няшмат сужэнцаў, а так многа духоўных асоб? Сцвярджалася, што на працягу стагоддзяў ідэалам хрысціянскай духоўнасці быў абсалютны давер Богу, і шмат свецкіх людзей вырашала жыць па прыкладзе манахаў. Іншая група людзей сцвярджала, што ўсе хрысціяне, а тым больш тыя, хто жыве ў сужэнстве, закліканы да святасці.
   Пакліканне да жыцця ў сям’і вельмі цяжкае, і той, хто да канца верны сям’і і свайму сужэнцу, ужо пры жыцці з’яўляецца святым. Хтосьці нават прыгадаў пэўны эпізод з жыцця св. Францішка, да якога прыйшлі сужэнцы, каторых прыцягваў прыклад яго жыцця. Яны таксама хацелі жыць так, як св. Францішак. Святы заснаваў для іх г.зв. Трэці ордэн свецкіх.
Дыскусія ў тэлестудыі была вельмі жывая і, безумоўна, неабходная. Не ведаю, ці хто-небудзь з нас задумваўся пра тое, якое пакліканне ў Касцёле больш важнае і дасканалае?
   Прызнаюся, што гэта мне чужа. Я ўзгадваю вучэнне св. Паўла, які ў сваіх лістах падкрэслівае, што кожны чалавек мае сваё месца і задачу ў Касцёле. Для хрысціяніна асноўнае пакліканне – гэта пакліканне да святасці. Да гэтай супольнасці з Богам мы былі запрошаны падчас святога Хросту. Бо неахрышчаны чалавек не можа ані стаць святаром, ані заключыць сакраментальны сужэнскі саюз. Становячыся праз хрост новым стварэннем, мы паглыбляемся ў Хрыста, г.зн., што ўсе мы знаходзімся на шляху да святасці. Пакліканне ідзе ад Бога, а Бог нікога не пазбаўляе шанца дайсці да неба. Святасць – гэта перайманне Хрыста. Так гучыць наш адказ. Чалавек, які адкрывае ў сабе пакліканне, не вызвалены ад пытання: “Што далей?” Вось, я манах ці святар, муж ці жонка, але на гэтым усё не заканчваецца. Я павінен яшчэ задумацца, чаго ад мяне хоча Бог.
   Мабыць, трэба казаць не пра іерархію пакліканняў, а пра розную ступень адказнасці за Касцёл. Гэта не азначае, што большая адказнасць – гэта большае пакліканне. Безумоўна, што святар у Касцёле мае большую адказнасць, але і свецкім асобам нельга забывацца пра сваю адказнасць. Яна вельмі важная і патрэбная ў Беларусі, каб гэты жывы Касцёл мог развівацца.
   У змене каштоўнасцей, звязаных з сучасным светам, святы – гэта герой. Хочацца пажадаць, каб сёння гэтага гераізму было як мага больш у манаскім, святарскім і сямейным жыцці, а тады кожнаму з нас будзе блізка да Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.