ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Фрагмент паслання Бенедыкта XVI на Сусветны дзень хворага (11 лютага 2012 г.)

Пастырскае Слова

“Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе” (Лк 17, 19)
Дарагія Браты і Сёстры! З нагоды Сусветнага дня хворага, які мы будзем адзначаць 11 лютага 2012 г., на ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурда, я прагну аднавіць маю духоўную блізкасць з усімі хворымі [...] і ўпэўніць іх у клопаце і любові ўсяго Касцёла. Прымаючы велікадушна і з любоўю кожнае чалавечае жыццё, а перш за ўсё, слабое і хворае, хрысціянін выражае важны аспект свайго евангелічнага сведчання, беручы прыклад з Хрыста, які схіляўся над матэрыяльнымі і духоўнымі хваробамі чалавека, каб вылечыць іх. У гэтым годзе, які з’яўляецца падрыхтоўкай да надыходзячага ўрачыстага Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца ў Германіі 11 лютага 2013 г. і прысвечаны ўзорнай постаці евангелічнага Самараніна (пар.: Лк 10, 29-37), я хацеў бы надаць асаблівую ўвагу “сакрамантам аздараўлення”, г.зн. сакраманту пакаяння і паяднання, а таксама сакраманту намашчэння хворых [...].
На сакраманце пакаяння часта засяроджвалася ўвага пастыраў Касцёла [...]. Касцёл [...] няспынна заахвочвае ўсё чалавецтва да навяртання і веры ў Евангелле. [...]
Езус у сваім жыцці абвяшчае і здзяйсняе міласэрнасць Айца. Ён прыйшоў не для таго, каб асуджаць, але для таго, каб прабачаць і збаўляць, [...] каб адорваць вечным жыццём; таму ў сакраманце пакаяння, дзякуючы “лякарству споведзі”, досвед граху не перараджаецца ў роспач, а сустракаецца з Любоўю, якая прабачае і змяняе. Аб “сакрамантах аздараўлення” св. Аўгустын гаворыць: Бог “вылечвае ўсе твае хваробы. Будзе вылечана кожная твая хвароба, не бойся.[...]
Дазволь толькі даць сябе аздаравіць, не адштурхоўвай Яго рукі”. [...]
Гаворачы аб двух гэтых сакрамантах, мне б хацелася таксама падкрэсліць значэнне Эўхарыстыі. Калі яна прымаецца падчас хваробы, яна адмысловым чынам садзейнічае гэтай змене, уключаючы асобу, якая спажывае Цела і Кроў Езуса [...].
Уся касцёльная супольнасць павінна старацца забяспечыць магчымасць часта прыступаць да сакраментальнай камуніі асобам, якія па прычыне здароўя [...] не могуць наведваць месцы культу. [...]
У гэтым плане важна, каб святары, якія выконваюць сваю далікатную паслугу ў бальніцах, клініках і дамах хворых, адчувалі сябе сапраўдныміі “слугамі хворых” [...].
Тэма гэтага паслання на XX Сусветны дзень хворага: “Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе” – звяртаецца таксама да блізкага ўжо Года веры, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. [...]
Я хачу заахвоціць хворых і пакутуючых, каб заўсёды знаходзілі бяспечны якар у веры, акая жыве слуханнем Божага слова, асабістай малітвай і сакрамантамі, а пастыраў прашу заўсёды быць гатовымі ўдзяляць іх хворым [...].

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.