ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада
2024 года
 

З дзённіка адной манаскай сястры

На шляху да святасці

“Калі ты хочаш быць сапраўднай дачкой Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, ты павінна быць кармелітанкай у малітве, картузкай у маўчанні, трапісткай у самакатаванні, францішканкай ва ўбогасці, езуіткай у паслушэнстве, сястрой Міласэрнасці ў самаахвярнасці і той, якая дакладна выконвае статут, як сыны св. Альфонса Лігуоры” .
   Бл. Марыя Францішка
Пане! Які ж цудоўны план жыцця Ты даеш мне ў словах Маці. Але які адначасова цяжкі для выканання. Быць НАЗАРЭТАНКАЙ – гэта больш, чым быць кармелітанкай... ці францішканкай... Я павінна быць.
КАРМЕЛІТАНКАЙ у малітве – усё маё жыццё павінна быць малітвай, сталым малітоўным трываннем каля Цябе, няспыннай адарацыяй Цябе. Мае думкі павінны быць занятыя выключна Табой ці, прынамсі, тым, што вядзе да Цябе.
   КАРТУЗКАЙ у маўчанні – прамаўляцца павінна толькі тое, што з’яўляецца неабходным, а па-за гэтым – абсалютнае маўчанне. Кожнае слова адлучае ад Цябе, займае сабой, перашкаджае сустрэць Цябе на малітве. Сустрэцца з Табой можна толькі ў маўчанні, прытым, як мага больш дасканалым і як мага больш верным.
   ТРАПІСТКАЙ у сама­ката­ванні – усе пакуты духоўныя, бо фізічныя статут агранічвае да мінімуму. Але боль, фізічныя пакуты незалежна ад сябе я заўсёды магу прыняць як самакатаванне. Самакатаванне адмовай ад усяго, што не набліжае да Цябе, што мне бліжэйшае, чым Ты, усё больш дасканалае адлучэнне ад свету на карысць Цябе. Адмова ад сваёй волі і ад прыемнасці задавальнення.
   ФРАНЦІШКАНКАЙ ва ўбо­гасці – не толькі матэрыяльная ўбогасць, але таксама ўбогасць жаданняў і імкненняў. Нішто не павінна быць прадметам маіх жаданняў і імкненняў. Нішто не павінна быць прадметам маіх думак. Тое, што неабходна, гарантавана мне ад вышэйшых і больш нічога не патрэбна.
   ЕЗУІТКАЙ у паслушэнстве – абсалютнае паслушэнства, бо ўсё з’яўляецца Тваёй воляй. “Fiat voluntas Tua” – гэтая фраза да канца маіх дзён павінна быць маім дэвізам.
   СЯСТРОЙ МІЛАСЭРНАСЦІ ў самаахвярнасці – манаскае жыццё без самаахвярнасці – нішто. Самаахвярнасць, якая здзяйсняецца ў любові, з’яўляецца матывам жыць для іншых, поўнасцю перакрэсліць сябе, аддаць сябе людзям у служэнні Табе.
   ТОЙ, ЯКАЯ ДАКЛАДНА ВЫКОНВАЕ СТАТУТ, як сыны св. Альфонса Лігуоры. Вернасць статуту з’яўляецца асновай. Тое, што ёсць у статуце, з’яўляецца святым і нароўні са Святым Пісаннем, бо апіраецца на яго. Гэта аснова майго манаскага жыцця. Вернасць статуту дае магчымасць неабмежаванага дзеяння там, дзе Ты хочаш, бо статут – гэта Тваё слова для мяне. Тваё заданне, якое Ты даеш мне для выканання. Статут з’яўляецца адлюстраваннем духу, зместу ўсіх спраў. Нявернасць статуту – гэта адсутнасць асновы манаскага жыцця.
   Пане, як шмат гэтых патрабаванняў... але яны выдатна дапаўняюць адно аднаго. Практыкуючыся ў адным, я ўзмацняюся ў іншым. Верна трываючы на малітве, я выпрацую ў сабе жаданне маўчання і самакатавання!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  50

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.