ГРОДНА
Чацвер,
16 студзеня 2025 года |
Кс. абп Клаўдыё Гуджэроцці: мясцовы Касцёл робіць моцнае ўражанне
Апостальскі нунцый у Беларусі абп Клаўдыё Гуджэроцці знаходзіўся з візітам у Гродне. Візіт пачаўся з сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Сямёнам Шапірам 3 лютага. На наступны дзень абп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў гродзенскія парафіі і касцёлы.
Першай святыняй, якую наведаў прадстаўнік Святога Айца, была гродзенская катэдра. Пробашч касцёла кс. Ян Кучынскі пазнаёміў арцыбіскупа з гісторыяй касцёла: перыядамі будаўніцтва, дзейнасцю езуітаў, распавёў пра цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай і паказаў Яе капліцу. Арцыбіскуп таксама змог убачыць адноўлены галоўны алтар катэдры, які быў панішчаны пажарам 5 гадоў таму, а таксама бягучыя працы па аднаўленні фрэсак катэдры. Варта адзначыць, што ксёндз пробашч вёў расповед на італьянскай мове. †
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуў увагу нунцыя на тое, што ў катэдры існуе малітоўная група, якая штодня адаруе Найсвяцейшы Сакрамант. “Дзякуючы нястомным малітвам людзей удалося зрабіць такія вялікія працы па аднаўленні алтара і фрэсак у катэдры”, – падкрэсліў ксёндз біскуп Аляксандр.
Наступнай святыняй, якую наведаў абп Клаўдыё Гуджэроцці, быў Пабернардынскі касцёл, дзе гасцей сустракаў пробашч касцёла кс. Антоній Ханько разам з вікарыямі.
Прадстаўнік Святога Айца таксама наведаў Францішканскі касцёл, дзе айцец Юзаф Макарчык расказаў пра дзейнасць айцоў францішканаў у Гродне і пра св. Максімільяна Кольбэ, які пэўны час працаваў у гэтай святыні. Затым ксёндз арцыбіскуп наведаў дзве маладыя гродзенскія парафіі: Божай Міласэрнасці на Вішняўцы і Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы, дзе даведаўся аб душпастырскай дзейнасці ў шматлюдных парафіях.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 350 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.