ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Ад Вас залежыць якасць будучых ксяндзоў

З жыцця Касцёла

Кс. рэктар Юзаф Станеўскі расказвае нунцыю пра семінарыю і выкладчыкаў Пасля сустрэчы з клеры­ка­мі Яго Эксцэленцыя спат­каўся з выкладчыкамі семінарыі.
На пачатку сус­трэ­­чы ксёндз рэк­­­тар распавёў карот­кую гіс­торыю дзейнасці семінарыі і прадставіў выкладчыкаў і выхавацеляў, сярод якіх 28 прафесараў: ксяндзы, манаскія і свецкія асобы. Ксёндз рэктар адзначыў, што семінарыйная супольнасць усё больш разві­ваецца.

    Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш.

    На пачатку сустрэчы ксёндз арцыбіскуп выказаў падзяку ксяндзу біскупу і рэктару семінарыі за гэты вялікі досвед, якім з’яўляецца сустрэча з выкладчыкамі і алюмнамі гродзенскай семінарыі.

    Ксёндз арцыбіскуп пры­гадаў свае гады ў якасці выкладчыка ў навучальнай установе і зазначыў, які гэта каштоўны вопыт. “Я стараюся зразумець, – сказаў нунцый, – наколькі важнай з’яўляецца задача гэтай установы і наколькі важны Ваш уклад. Ад імя Святога Айца хачу падзякаваць Вам за тое, што Вы робіце для развіцця Касцёла”.

    Нунцый заахвоціў прафе­сараў, каб яны аддавалі ўсё лепшае для фармацыі будучых святароў. Прадстаўнік Святога Айца падкрэсліў, што ў Беларусі бачна вялікая пашана да рэлігіі.

    Падчас сустрэчы з вус­наў нунцыя прагучала таксама просьба аб тым, каб патрабаваць ад будучых святароў шмат на карысць службы Богу і людзям. “Выхавацелі маюць вельмі вялікую адказнасць за тых, каго выхоўваюць. Семінарыя не з’яўляецца месцам для тэалагічных эксперыментаў”, – сказаў нунцый.

    На заканчэнне сустрэчы нунцый пажадаў шмат Божых ласкаў у працы для ўсіх выхавацеляў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.