ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Быць святарамі Эўхарыстыі

З жыцця Касцёла

Св. Імша з удзелам Яго Эксцэленцыі ў капліцы ВДС Напрыканцы візіту ў Гродзенскую ВДС адбылася ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў Яго Эксцэленцыя Клаўдыё Гуджэроцці.
На св. Імшы прысут­нічалі кле­рыкі, выкладчыкі семінарыі і свецкія асобы. Падчас гаміліі арцыбіскуп звярнуўся з асаблівымі словамі да будучых святароў. Ён заахвоціў усіх алюмнаў да частай малітвы, каб дзякаваць Богу за ўсё дабро. “Быць святаром Эўхарыстыі, а таксама чалавекам Эўхарыстыі”, – сказаў нунцый на пачатку сваёй гаміліі. “Трэба моцна стаяць на нагах, каб ісці па дарозе паклікання, дзякуючы Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго”, – падкрэсліў ксёндз арцыбіскуп. 

    Узгадваючы постаць Саламона, які прасіў у Бога паслухмянае сэрца, нунцый заахвоціў алюмнаў да такой жа просьбы. “Гэта цяжкая праца, – сказаў нунцый. – Паслухмянае сэрца – гэта сэрца, якое дазваляе сябе фармаваць. Гэта не цвёрдае сэрца, якое мае цвёрдыя ідэі. Каб яно было паслухмяным, трэба дазволіць Богу, каб Ён сваімі рукамі сфармаваў яго. Трэба прасіць у Пана і ахвяраваць паслухмянае сэрца... Не вы знаходзіцеся ў цэнтры, а Хрыстос і народ, які быў вам даручаны. Гэта складаная задача, але вельмі суцяшальная”.

    На заканчэнне гаміліі ксёндз арцыбіскуп папрасіў алюмнаў, каб яны як ксяндзы былі людзьмі працы, каб былі пастырамі свайго народу. Перш за ўсё, святар павінен будаваць жывую супольнасць Касцёла.

    Напрыканцы св. Імшы алюмны падарылі арцыбіскупу карціну з краявідамі Гродна, каб ксёндз арцыбіскуп памятаў аб нашым горадзе і часта сюды вяртаўся.

    Нунцый быў прыемна ўражаны дзейнасцю Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, а таксама адзначыў, што для Касцёла ў Беларусі і для дыяцэзіі вялікай ласкай з’яўляецца свая духоўная семінарыя. Пасля св. Імшы нунцый наведаў семінарыйную бібліятэку.
   
Вернемся да думкі пра народ, якому Вы павінны служыць. Святар, які не здольны працаваць дзеля свайго народа, гэта не пастыр. […] Можна пайсці да біскупа і сказаць, што збудаваў тры касцёлы. А біскуп запытаецца з уласцівай яму мудрасцю: “Добра, вельмі добра. А колькі людзей Ты палюбіў? Над колькімі людзьмі, якія былі Табе даручаны, Ты сапраўды глыбока ўзрушыўся?” І хтосьці скажа: “Эксцэленцыя, я не маю на гэта часу. Я не магу, мне трэба яшчэ столькі касцёлаў збудаваць, я павінен змагацца за тыя касцёлы, якія ў нас укралі […]”. І, магчыма, Вы пачуеце голас Езуса з вышыні, які спытае, хто Вас прасіў рабіць гэта. “Я даверыў Табе людзей. Я прасіў Цябе любіць гэтых людзей, гэты народ. Я з’яўляюся святыняй, Твой народ з’яўляецца святыняй. […] Я прасіў Цябе знайсці час, каб пайсці адведаць хворых у сваёй парафіі. Прасіў, каб Ты занёс святую Эўхарыстыю старэйшым. І колькі разоў Ты адказаў мне: «Пане, я не маю часу, каб зрабіць усё гэта, я павінен будаваць касцёл»”. І Пан Вам адкажа: “А Я павінен быў збавіць свет, але Я ўзрушыўся, калі ўбачыў тых людзей, якія былі пакінуты, як авечкі без пастыра”. Будзьце пастырамі, якія ўсведамляюць, што Бог глыбока ўзрушыўся, калі ўбачыў свой народ.

   Фрагмент гаміліі кс. аб-па Гуджэроцці да алюмнаў у семінарыйнай капліцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.