ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

19 лютага 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Імянін і 50-годдзя з Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за гэтыя гады цяжкай, але прыгожай і бласлаўлёнай працы. Жадаем сто і больш гадоў жыцця! Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай добры Бог адорыць Вас сілай, моцай, мужнасцю і цярплівасцю.
Вернікі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Найвышэйшы Бог агорне Вас сваёй міласэрнасцю і адорыць ласкамі, сваёй сілай і моцай асвячае кожны дзень Вашага святарскага шляху. Няхай Божае святло асвятляе Вам шлях уначы, Святы Дух асвячае Вашу святарскую паслугу, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы.
Удзячныя за паслугу ў кансультацыі і рыцарстве рыцары св. Міхала Арханёла з катэдральнага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму сардэчна дзякуем за аказаную нам матэрыяльную дапамогу. Ваш клопат, добразычлівасць і дапамога дадаюць нам сілы і веры. Ад усяго сэрца жадаем Вам радасці, здароўя, супакою і шчодрай Божай дапамогі. Няхай Бог дае Вам сілы, энергію і дапамагае ў рэалізацыі ўсіх планаў.
Загадчыца бальніцы ў Радуні Г. Франюк, медперсанал і пацыенты
◊◊◊
Паважанаму айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцы Святога Духа, штодзённай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі, шмат радасці, якая паходзіць з абвяшчэння Евангелля, а таксама шчодрых Божых ласкаў.
З удзячнасцю і малітвай парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння прагнем перадаць сардэчныя пажаданні: усялякіх поспехаў і дабра, рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, каб заўсёды былі тыя гарачыя сэрцы, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць годнасць чалавека. Будзьце Святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. Будзьце для нас прыкладам, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якія паходзяць ад Бога.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця, шчасця, здароўя, плённай душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем здароўя, супакою, сілы і добразычлівых людзей навокал.
З малітвай хор і адарацыйнае кола з Адамавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Велівісу ў Дзень нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, усіх Божых ласкаў, стойкасці ў працы, душэўнага супакою, шмат радасных і пагодлівых дзён. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу працу і прыклад жыцця.
Працаўнікі Дому міласэрнасці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шматлікіх Божых ласкаў, шмат радасці, здароўя, здзяйснення ўсіх мар, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Сям’я Пілюткевічаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Гедройцю, Валянціну Хведуку і Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, стойкасці, цярплівасці, людской добразычлівасці і ўсялякіх Божых ласкаў.
Апостальская дапамога чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Вітліцкаму і сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша паслуга Богу прыносіць добры плён, а Езус адорвае Вас супакоем, радасцю і надзеяй, а таксама дапамагае ў пераадоленні цяжкасцей.
З павагай Аліцыя, Віталь і сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў моцным здароўі, радасці, добрых і зычлівых людзей на Божай ніве, а таксама бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Вялікі дзякуй Богу за Вас, а Бацькам нізкі паклон за Сына.
Удзячныя парафіяне з пар. св. Роха
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем моц сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі поўніцца радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З малітвай удзячныя парафіяне з малітоўнай групы Каралевы Супакою з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Леону Лішыку з нагоды Імянін і 50-годдзя са Дня нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, шчасця, усмешак і шмат радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшым шляхам, а кожны дзень службы Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Вернікі з Усялюба
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцы Святога Духа, сілы, стойкасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай кожны дзень Тваёй святарскай паслугі прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Будзь святаром па прыкладзе Езуса Хрыста.
З малітвай любячыя бацькі і сястра
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю і ўсёй сям’і Зуй па прычыне смерці любімага Бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай Бог адорыць Вас сваёй моцай, здароўем і цярплівасцю, каб перажыць гэты боль.
Вернікі з вёскі Ліпнішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Зую па прычыне адыходу да Бога любімага Бацькі перасылаем словы шчырага жалю, злучаныя з малітвай.
Парафіяне з Ліпнішак і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Зую словы сардэчнага жалю, спачування і шчырага болю ў сувязі з адыходам да Бога любімага Бацькі
перасылаюць францішкане з пар. Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Зую ў сувязі з адыходам да Бога каханага Бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам з Ліпнішак
◊◊◊
Словы глыбокага жалю і сардэчнага спачування паважанаму ксяндзу Войцеху Біскевічу ў сувязі з адыходам да дому Айца дарагога Брата Януша
перасылаюць злучаныя ў малітве парафіяне, моладзь, дзеці з Жупран і навакольных вёсак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.