ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Мы любім сваіх Чытачоў
Папа Бенедыкт XVI вельмі часта нагадвае, што задачай каталіцкіх СМІ з’яўляецца “дапамагчы сучаснаму чалавеку накіравацца да Хрыста – адзінага Збавіцеля – і запаліць у свеце полымя надзеі, каб сёння жыць з годнасцю і адпаведна будаваць будучыню”.
Ужо на працягу 15 гадоў дыяцэзіяльная газета “Слова Жыцця” ўдзельнічае ў гэтай вялікай справе евангелізацыі. На старонках нашай газеты аўтары стараюцца накіраваць кожнага Чытача да Хрыста. Паглыбленне веры, якое становіцца магчымым дзякуючы чытанню нашай газеты, узгадвае сучаснаму чалавеку аб яго годнасці і будучыні. 15 гадоў – гэта многа і мала. Для маладых гэта цэлая эпоха, для старэйшых – толькі хвіліна. Гэта цудоўны перыяд – перыяд, які можа прынесці шмат добрага ў жыцці ўсіх, хто шукае сваё месца каля Бога. З’яўленне “Слова Жыцця” было важнай падзеяй для дыяцэзіі. Дзякуючы адважнаму рашэнню нашага біскупа, сёння можна ўбачыць добры плён евангелізацыі праз СМІ. Становячыся тады новай прыладай і метадам абвяшчэння Евангелля ў Гродзенскай дыяцэзіі, сёння мы ўжо па-рознаму далучаемся да духоўнага ўзбагачэння нашых вернікаў. †

У гэты дзень трэба падзякаваць усім, хто распачынаў гэтую цудоўную справу, хто ўкладваў у яе сваю душу і хто надалей застаецца ёй верным, працуючы над абвяшчэннем Божага слова на старонках нашага “Слова”. Словы падзякі мы таксама скіроўваем да нашых верных Чытачоў, якія рэгулярна, кожны другі тыдзень, сустракаюцца з нашай каталіцкай прэсай.
Сярод многіх спосабаў абвяшчэння Евангелля асобнае месца сёння займаюць сродкі масавай інфармацыі. Касцёл стараецца ўмела выкарыстаць уласныя сродкі перадачы інфармацыі. У пастырскім лісце на 2012 год кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Калі Касцёл хоча быць евангелізацыйным, ён павінен быць медыйным”. У гісторыі медыйнай якасці каталіцкай прэсы ў Беларусі наша газета піша новыя старонкі. Знак якасці ўключае ў сябе спробы сінтэзу рэлігійнага жыцця вернікаў, прадстаўленне сапраўднага выгляду Касцёла на нашых тэрыторыях, рэлігійны ўніверсалізм, пазнанне тэалагічных таямніц аўтарытэтаў Касцёла, паказ правіл паводзін у цяжкіх і крызісных сітуацыях. Мы павінны перадаць сучаснаму чытачу штосьці важнае, прыгожае, цікавае, а перш за ўсё, духоўнае.
Газета “Слова Жыцця” з’яўляецца родам мудрай, а не занадта цяжкай прэсы, прыязнай да кожнага чалавека. Мы прыкладваем усе намаганні, каб на старонках газеты як мага лепш абвяшчаць Хрыста, спрабуем зразумець жыццё кожнага чалавека. Не ўсе сёння хочуць прыкладваць такія намаганні. Мы застаёмся нешматлікай прэсай, дзе заўсёды можна пачуць радасную вестку. Мы з’яўляемся дапамогай для людзей любога ўзросту. Па прыкладзе першых апосталаў, якіх вёў Святы Дух, мы становімся разам з Вамі, дарагія Чытачы, на гэты евангелізацыйны шлях, каб ісці ў напрамку Збаўцы.
На ўсіх нас ляжыць адказнасць за абвяшчэнне Евангелля. Мы спадзяёмся, што ўжо на працягу пятнаццаці гадоў “Слова Жыцця” з’яўляецца прыладай, дзякуючы якой Божае Валадарства ўмацоўваецца сярод нас. У нас ёсць яшчэ шмат планаў і вялікая надзея, звязаная з развіццём нашай газеты, каб мець магчымасць яшчэ лепш абвяшчаць Евангелле.
Ва ўсім гэтым, дарагія Чытачы, нам неабходна Ваша духоўная падтрымка. Мы любім Вас усіх і цешымся, што з вялікай узрушанасцю і нецярпеннем Вы чакаеце выхаду чарговых нумароў нашага “Слова”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.