ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Ці Дзень Святога Валянціна яшчэ хрысціянскі?

У адносінах да гэтага свята хрысціяне раздзяліліся. Адны лічаць яго адназначна дрэнным, бо яно прапагандуе распусту і г.д. Іншыя – што неабходна змагацца за хрысціянскі характар свята. Прыхільнікі такога погляду прапаноўваюць розныя альтэрнатывы камерцыйным шоу. Напрыклад, выкарыстоўваюць тэматыку гэтага дня, каб паразмаўляць аб хрысціянскім разуменні кахання. Або арганізоўваюць альтэрнатыўныя хрысціянскія вечарыны, шоу і малітоўныя сустрэчы. †
Афіцыйны Касцёл таксама адмяжоўваецца ад адзначэння гэтага дня. Успамін св. Валянціна перасунуты ў катэгорыю т.зв. неабавязковых успамінаў. А ад нядаўна на гэты дзень устаноўлена свята свв. Кірыла і Мятода. Гэта, здаецца, яшчэ больш паглыбляе напружанне сярод вернікаў і душпастыраў, асабліва ў нашай частцы свету. Што рабіць? Ісці за літургічнымі прадпісаннямі і святкаваць дзень свв. Кірыла і Мятода, апосталаў і асветнікаў славян? Ці ўсё ж пайсці насустрач масавай культуры, успамінаючы св. Валянціна? Можа, хоць так мы здолеем захаваць хрысціянскае аблічча гэтага дня?
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.