ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
IV Нядзеля Вялікага Посту
З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў Нікадзіму: «Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу». †

Ян 3, 14-21
Адказ на самыя цяжкія пытанні
Нікадзім праз свае боязі і страхі адносна навукі Езуса блізкі нам. Ён не разумее яе да канца, ён хацеў бы спытацца, высвятляць, больш разумець. Але ён баіцца асяроддзя. Кніжнікі не маюць сумненняў: для іх Езус – гэта калі не блюзнер, то фальшывы прарок. На шчасце, акрамя дня ёсць ноч, якая дадае адвагі, бо ахінае плашчом таямніцы гэтую незвычайную сустрэчу.
І так, як часта бывае, раскрываючы таямніцы, мы даведваемся аб тым, што з’яўляецца найважнейшым. Нікадзім той ноччу, а з ім сёння і ўсе мы, пачуў: “Так палюбіў Бог свет...” Палюбіў... Гэта важна – ведаць, што нас любяць. Ды як! “...аддаў Сына свайго Адзінароднага”. Мы не ведаем далейшай гісторыі Нікадзіма. Ці быў ён сведкам працэсу мукі Езуса? Ці бачыў паміраючага Езуса на крыжы? Ці спаткаў Яго Уваскрослага? Ці паверыў Яго любові і стаў нам яшчэ бліжэйшым праз веру?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.