ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (26)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль з-пад рымскага панавання. Але Езус не апраўдаў гэтых чаканняў так, што некаторыя вучні пакінулі Яго, а Іуда Іскарыёт нават здрадзіў Яму. На самай справе нельга ўспрымаць Езуса як чалавека, які карыстаецца насіллем: насілле супярэчыць Божаму Валадарству, яно з’яўляецца прыладай Антыхрыста. Насілле ніколі не служыць чалавечнасці, яно расчалавечвае яе.
   
    Фрагмент разважанняў падчас “Анёл Панскі”, 11.03.2012

 
Кс. абп Юзаф Міхалік Кс. абп Юзаф Міхалік

   Папа Бенедыкт XVI абуджае сваім навучаннем надзею і заахвочвае Касцёл да новай евангелізацыі, г.зн. да працы над жыццёвасцю нашай веры. Ён у гэтым рэаліст, бо нагадвае, што поспех не з’яўляецца імем Бога, што цяжкасці, упадкі, пакуты, намаганні і крыж вядуць чалавека, які верыць Богу, да змёртвыхпаўстання і перамогі. Праблема глыбокай і адважнай веры ляжыць у аснове поспеху новай евангелізацыі. Гэта задача для кожнага з нас.

    Фрагмент пастырскага ліста на Вялікі пост 2012 г.

 


 
Бп Герард Куш Бп Герард Куш

   Некаторыя сцежкі псіха­лагічна-філасафічных раз­важанняў з’яў­ляюцца даро­гамі ў нікуды. Укры­жаваны для нас Хрыстос – гэта дар любові Айца Нябеснага. Трэба хацець прыняць гэты дар у пакоры сэрца, паколькі ён з’яўляецца мудрасцю і сілай Божай. Нашым збаўленнем – ацаленнем.
    Давайце ў духу малітоўнага засяроджання аддадзім пашану Крыжу Хрыста, гаворачы: “Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, бо праз Крыж і Муку сваю свет Ты адкупіў”.

    Фрагмент гаміліі 11.03.2012, паводле www.episkopat.pl

 


 
А. Раньера Канталамесса А. Раньера Канталамесса

   Рыгор з Нісы з’яўляецца найбольш блізкі бягучым клопатам Бенедыкта XVI, таму што ён у сваіх разважаннях шукае шляхі, якімі чалавек можа дайсці да Бога. Калі здаецца, што традыцыйны шлях ужо неэфектыўны, застаецца пачуццё таямніцы, тое, што ў рэлігійнай фенаменалогіі акрэсліваецца як “Божая сіла”, гэты асноўны факт, які нельга звесці да любога іншага пачуцця, сведкам якога з’яўляецца чалавек перад аб’яўленнем таго, што надзвычайнае.

    KAI, 09.03.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.