ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада
2024 года
 

11 сакавіка адзначаўся Дзень «Карытас»

З жыцця Касцёла

Традыцыйна ў III Нядзелю Вялікага посту адзначаецца Нацыянальны дзень “Карытас”. Сёлета гэта быў ужо ІХ Дзень гэтай дабрачыннай арганізацыі. Пра тое, чым жыве гродзенскае аддзяленне “Карытас”, мы паразмаўлялі з яе дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам.
– Вы шмат дапамагаеце людзям у патрэбе. А ці знаходзіце Вы падтрымку і дапамогу сярод мясцовых людзей?
    – Трэба сказаць, што мы шмат працуем у гэтым накірунку, а нашы людзі сапраўды адгукаюцца. Магчыма, сёння іх не так шмат, але яны маюць жаданне дапамагаць. Вельмі важным з’яўляецца наш дыялог з патэнцыяльнымі ахвярадаўцамі. Ад таго, наколькі граматна мы зможам расказаць пра нашую дзейнасць, залежыць тое, наколькі мы зможам чакаць іх жадання дапамагчы нам у нейкім праекце. Мы сапраўды знаходзім падтрымку сярод нашых людзей.

   – Ці хтосьці прыходзіць у Вашу арганізацыю з канкрэтнай дапамогай, каб адрасаваць яе патрабуючым?
    – Так, і сёння гэтых людзей усё больш. Частка людзей сярод такіх ахвярадаўцаў жадае застацца невядомымі.

    – Якая спецыфіка дзейнасці “Карытас” у Беларусі і ў Гродне ў прыватнасці ў параўнанні з іншымі краінамі, дзе дзейнічае “Карытас”? Ці можна назіраць гэтую спецыфіку ўвогуле?
    – Па праўдзе кажучы, спецыяльна над гэтым я не задумваўся. Але, напэўна, кожны рэгіён багаты сваімі традыцыямі дапамогі і выкарыстання сродкаў. У розных краінах гэта адбываецца па-рознаму. У нас мы маем магчымасць выкарыстаць дапамогу толькі ад людзей або ад розных арганізацый. А, напрыклад, у суседніх краінах Еўропы “Карытас”, як і іншыя дабрачынныя арганізацыі, мае магчымасць атрымаць падтрымку ад дзяржавы. Аднак, варта адзначыць, што наша краіна таксама працуе над законапраектам сацыяльнага заказу. Ужо гэтым летам, магчыма, будзе прыняты законапраект аб сацыяльным дзяржаўным заказе.

    – За якой дапамогай да Вас звяртаюцца найчасцей?
    – Найчасцей просяць адзенне, абутак і прадукты. Хоць таксама шмат людзей звяртаецца за сродкамі гігіены, за медыцынскай тэхнікай (каляскі, мыліцы).
  
   – Ці можа да Вас прыйсці за дапамогай, скажам так, “чалавек з вуліцы”?
    – Кожны можа прыйсці да нас і атрымаць дапамогу, толькі папярэдне ён павінен сабраць даведкі аб складзе сям’і, аб прыбытку сям’і, мець пашпарт і напісаць заяву на дапамогу.

    – Каму “Карытас” дапамагае? Акрамя ма­тэ­рыяльнай дапамогі Вы аказваеце дапамогу іншага характару – духоўную, псіхалагічную?
    – Заданнем “Карытас” з’яўляецца дапамагаць кожнаму, хто звернецца па дапамогу. Гэта дапамога павінна быць перш за ўсё духоўная, а таксама і матэрыяльная. Трэба прызнаць, што не кожнаму чалавеку мы можам дапамагчы. Бо нашыя матэрыяльныя сродкі, як і абмежаваная колькасць супрацоўнікаў, ставяць свае межы дапамогі.

    – Якія акцыі “Карытас” найбольш папулярныя сярод людзей? На што больш ахвотна адгукаюцца?
    – Найбольш актыўнай з’яўляецца акцыя “Вігілійная справа дапамогі дзецям” у перыяд Адвэнту і часу Божага Нараджэння. Другой з’яўляецца арганізацыя адпачынку дзяцей падчас летніх канікул.

    – Дзякуй за размову.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  58

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.