ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Расце колькасць разводаў
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю аб колькасці шлюбаў і разводаў у краіне на пачатак гэтага года. Лічбы ўражваюць: калі ў студзені мінулага года на 1000 шлюбаў прыпадала 673 разводы, то сёлета ў студзені на 1000 шлюбаў зафіксавана ўжо 930 разводаў.
Памяншаецца колькасць зарэгістраваных шлюбаў: у студзені 2011 г. новых шлюбаў было зарэгістравана на 17% больш, чым у студзені гэтага года. На тысячу жыхароў на пачатак гэтага года прыпадала 4,4 шлюбы, а ў студзені мінулага года гэты паказчык быў 5,2.
Дадзеную сітуацыю мы папрасілі пракаментаваць псіхолага Каталіцкай сямейнай кансультацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Ёду: †

– Часта людзі ўступаюць у шлюб непадрыхтаванымі, не вызначыўшы добра, ці той гэта чалавек, з якім можна пражыць усё жыццё. Або ствараюць сям’ю з такой устаноўкай, што ў выпадку праблем можна будзе разысціся. Такія шлюбы ў нашым грамадстве распаўсюджаны, яны нязрэлыя і таму могуць лёгка распадацца. Людзі ў такім шлюбе пасуюць перад першымі ж праблемамі і абіраюць найбольш лёгкі варыянт – развод. У той час, як сённяшняя навука даказвае, што ў сем’ях існуюць сістэмныя крызісы, вырашэнне якіх толькі загартоўвае сям’ю. Больш моцнымі будуць пары, якія пройдуць адпаведную падрыхтоўку перад шлюбам, якая, напрыклад, існуе пры Касцёле. Пэўныя заняткі спецыяльна прысвечаны таму, каб даць будучым сужэнцам уяўленне аб праблемах, з якімі ў будучыні давядзецца сутыкнуцца. На курсах маладыя атрымліваюць інфармацыю, дзе можна будзе знайсці дапамогу ў моманты крызісу. Трэба сказаць, што каталіцкія сем’і больш моцныя. Нашая традыцыя з дзяцінства ўкладае, што развод – гэта найгоршы варыянт вырашэння праблемы. Таму такія пары звяртаюцца па дапамогу з мэтай уратаваць шлюб. Я лічу, што пераадолець можна любыя праблемы ў сям’і, толькі трэба своечасова звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў, а пераадолець можна ўсё. Адно толькі, што ў нашым грамадстве пакуль не вельмі прынята гаварыць пра свае сямейныя праблемы са спецыялістам, але сітуацыя патроху пачынае змяняцца да лепшага.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.