ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Уваскрасенне Пана
З Eвангелля св. Яна
Мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовыя галінкі і выйшлі Яму насустрач, і ўсклікалі: “Гасанна! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана, Цар Ізраэля!” А Езус знайшоў асляня і сеў на яго, як напісана: “Не бойся, дачка Сіёна, вось Цар твой ідзе, седзячы на асляняці”. Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага, але калі Езус уславіўся, тады ўзгадалі, што так было пра Яго напісана, і што так Яму зрабілі. †
Ян 20, 1-9
Навіна, вядомая стагоддзямі, але ўвесь час актуальная
Ніколі – ні раней, ні пазней – ніводзін такі кароткі тэкст не пакідаў у гісторыі чалавека глыбейшага следу. Ніколі не здаралася нічога падобнага! Вакол тленных чалавечых астанкаў будаваліся магілы, на магілах ставіліся прыгожыя помнікі, узносіліся піраміды, якія здзіўлялі цэлыя пакаленні.
Але толькі пра гэту адну, адзіную Магілу напісана, што праз тры дні пасля таго, як туды паклалі Цела, яна аказалася пустой. І гэтая вестка ўжо на працягу дзвюх тысяч гадоў кожную вясну як “Добрая Навіна” заўсёды актуальная, ніколі не губляе сваёй унутранай моцы, нязменна захапляе. Успамін таго сведчання, запісанага св. Янам, будзе нас уражваць і ў вечнасці, бо мы маем шанс удзелу ў ёй дзякуючы веры, народжанай у сэрцы Апостала, які “ўбачыў і паверыў”. Усё гэта адбылося перад пустой Магілай. Каб і мы змаглі пахіліцца над яе таямніцай і ўзбагаціць свет нашым сведчаннем!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.