ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Слова для Жыцця (27)
Папа Бэнэдыкт XVI
Наступленне ўваскрасення само па сабе не было апісана Евангелістамі: яно застаецца таямнічым, але не менш рэальным, схаваным, такім, што сягае вышэй магчымасцей нашага разумення: як святло, настолькі асляпляльнае, што нельга яго ўбачыць вачыма, бо можна аслепнуць. Апавяданні пачынаюцца з апісання світанку ў дзень пасля суботы, калі жанчыны прыйшлі да магілы і ўбачылі, што яна адкрытая і пустая. Св. Мацвей расказвае таксама аб землетрасенні і палаючым анёле, які адкаціў вялікі магільны камень і сядзеў на ім (пар.: Мц 28, 2).
Падчас малітвы „Regina Соeli”, паводле беларускай секцыі Ватыканскага радыё, 09.04.2012 †

Абп. Тадэвуш Гацлоўскі
Таямніца ўцелаўлення і таямніца ўваскрасення злучылі чалавека з Хрыстом. Але ці чалавек умее і можа выкарыстаць гэты вялікі шанс паўторнага стварэння? У гэтым змаганні за чалавечую годнасць мы не адныя. Хрыстос заснаваў свой Касцёл як Ахоўніка праўды аб Яго ўваскрасенні і забяспечыў яго дастатковымі сродкамі, каб чалавек мог няспынна адкрываць сваю годнасць і жыць паводле яе. Праўда таксама тое, што грэх не знішчыў у чалавеку яго фундаментальнай годнасці, атрыманай ад Створцы. З’яднанне натуры з ласкай веры ў збаўленне асвятляе шлях, які чалавек пераадольвае, ідучы да Бога.
Фрагмент гаміліі, паводле www.episkopat.pl
Кс. Федэрыка Ламбардзі SJ
Касцёл працягвае сваю дзейнасць, накіраваную на абарону сям’і, у час, калі дамінуючая ментальнасць імкнецца паменшыць яе каштоўнасць ці нават высмейваць вернасць і стабільнасць. Але неабходна таксама дапамагаць сем’ям, прапаноўваючы ім моцную духоўнасць. Яна будзе падтрымліваць у цяжкасцях, не толькі матэрыяльных ці звязаных з хваробамі, але таксама ў тых, якія часам з’яўляюцца больш балючымі і глыбокімі і тычацца адносін паміж сужэнцамі, непаразуменняў, канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі, адзіноты, звязанай са смерцю блізкага чалавека.
Паводле беларускай секцыі Ватыканскага радыё, 07.04.2012
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.