ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (28)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Дарагія сябры, падчас Велікоднага перыяду Касцёл звычайна ўдзяляе дзецям Першую св. Камунію. Таму я заахвочваю душпастыраў, бацькоў і катэхетаў добра падрыхтаваць гэтае свята веры: з вялікім запалам, але і з прастатой. “[...] Гэты дзень па праву застаецца ў памяці назаўсёды як першы момант, у якім [...] была распазнана вага асабістай сустрэчы з Езусам” (паслясінадальная апостальская адгартацыя “Sacramentum caritatis”, 19). Няхай Маці Божая дапамагае нам уважліва слухаць Слова Пана і годна прымаць удзел у эўхарыстычнай Ахвяры, каб станавіцца сведкамі новай чалавечнасці.
   
    Падчас малітвы “Regina Coel” 22.04.2012, паводле ekai.pl

  Бп Ян ВантробаБп Ян Вантроба
   Добры Пастыр дае нам сваё жыццё, дае нам сябе ў Эўхарыстыі, каб мы адказалі на гэтую любоў. Гэта пагэтаму, прыходзячы з пасланнем любові і супакою, уваскрослы Езус называе сваіх апосталаў пастырамі і пасылае іх на цэлы свет. Пры першай сустрэчы раніцай Уваскрасення Ён сказаў сваім вучням: “Супакой вам! Як мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас” (Ян 20, 21). Ён пасылае іх несці ўсім людзям добрую навіну пра Бога, які ёсць Любоў. Сваёй моцай ён надзяляе іх здольнасцю пераймаць Добрага Пастыра, аж да таго, каб аддаць жыццё за авечак.

    Фрагмент разважання, паводле www.episkopat.pl

 


  Кс. абп Юзаф Міхалік
   Сёння неабходна развіваць у сабе здольнасць карыстання тэлебачаннем ці інтэрнэтам, якія з’яўляюцца ўдасканаленымі сродкамі камунікацыі, але адначасова часта маюць сафістычны характар. Да медый трэба падысці з аскетызмам, трэба навучыцца крытычна карыстацца імі, не быць пасіўнымі і некрытычнымі адрасатамі. Трэба таксама навучыцца адбору, затым самадысцыпліне. Усё для таго, каб яны служылі развіццю, а не дэградацыі асобы, памяці, спосабу мыслення, сувязі з іншымі, рэальнымі, людзьмі.

    Фрагмент інтэрв’ю, паводле “Nasz Dziennik”, 25.04.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.