ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (28)

Прэса

“Соль у вачах свету”
    Бп. Гжэгаж Рысь.
   З біскупам размаўляе Мацей Мюллер, 4/2012

  
    “Новая евангелізацыя скіра­вана не да няверуючых, але да тых, хто ахрышчаны, і для каго гэта значыць няшмат”, – гэтае меркаванне кс. б-па Гжэгажа Рыся журналіст вылучыў як сутнаснае для ўсёй размовы. Мацей Мюллер задае пытанні кс. б-пу Гжэгажу пра абавязак евангелізацыі кожнага верніка. У Бібліі кожны, хто сустрэў Езуса, даведваецца штосьці такое важнае, што ідзе абвяшчаць гэта іншым. Ці азначае гэта, што кожны сучасны вернік павінен ісці на канец свету і абвяшчаць веру, пытае Мацей Мюллер. “Не, – тлумачыць кс. бп Рысь. – Але кожны з нас мае такі абшар, на якім гэта можна рабіць. Першым такім месцам з’яўляецца ўласны дом. Разумеем шырока – гэта можа быць месца працы, асяроддзе, у якім мы камунікуем, адносіны з калегамі і сябрамі”.
Журналіст звяртае ўвагу на тое, што ў сённяшнія часы значна прасцей павесіць на сябе ярлык рэлігійнага фундаменталіста, дастаткова ў размове звярнуцца да навучання Касцёла. Калі Езус пасылаў вучняў, то казаў, каб не ішлі да язычнікаў ці самаран, але да “авечак, якія згубіліся з дому Ізраэля”. У Евангеллі апісваюцца канкрэтныя ўказанні Езуса, калі Ён адпраўляе вучняў на місіі. І Ён згадвае ў тым ліку і пераследы, прытым не праз язычнікаў, а праз сваіх веруючых братоў. Ці мусяць гэтага баяцца сучасныя хрысціяне падчас евангелізацыі, пытае кс. бп Гжэгаж. Мацей Мюллер адзначае, што сучасны вернік можа баяцца, напрыклад, страціць працу, бо ў некаторых працоўных дамовах пазначаецца забарона нават нашэння рэлігійных сімвалаў. Сучасны свет зведаў культурніцкія змены ў варожым для хрысціян кірунку. На што ксёндз біскуп Рысь адказвае, што менавіта Касцёл Еўропы, дзе галоўным чынам адбыліся гэтыя змены, з’яўляецца галоўным адрасатам новай евангелізацыі. У гэтым Касцёле хоць і ёсць праблемы, але ёсць таксама людзі, якія з глыбокай веры гатовы ёю дзяліцца з іншымі, перакананы кс. бп Рысь.




“Езус шукае цябе ў метро”,

   17.04.2012
   
    Распачатая ў першых днях красавіка евангелізацыя праз білборды ў варшаўскім метро аказалася паспяховай. У межах акцыі “Місіі Варшавы” на некаторых станцыях метро ўстлявалі каляровыя білборды з надпісам “Што я мушу яшчэ зрабіць, каб звярнуць тваю ўвагу? Езус”. Іх змест запрашае скарыстацца паслугамі СМС: даслаўшы паведамленне на пазначаны на рэкламных шчытах нумар, можна ў панядзелак і пятніцу бясплатна атрымліваць навіны па тэме евангелізацыі. Дадаткова дасылаюцца абвесткі пра цікавыя праекты “Місіі Варшавы”. Убачыўшы эфект ад акцыі з білбордамі, у праект уключылася яшчэ 37 польскіх гарадоў. “Місіі Варшавы” з’яўляюцца часткай еўрапейскай евангелічнай ініцыятывы “Місіі ў метраполіі”, створанай Папскай радай па справах садзейнічання новай евангелізацыі. Акцыя аб’яднала ўжо 12 гарадоў Еўропы.
   У праект па евангелізацыі ў Варшаве ўцягваюцца святары і свецкія асобы з розных дыяцэзій, якія прадстаўляюць рэлігійныя супольнасці. Удзельнікі ініцыятывы наведваюць студэнцкія інтэрнаты, клубы і пабы, навязваючы размовы на тэмы веры. Больш чым у 12 парафіяльных касцёлах адбываюцца тэматычныя сустрэчы на розныя тэмы: сучасныя духоўныя пагрозы, актывізацыя старэйшых асоб, роля Святога Пісання ў жыцці сужэнцаў, узаемныя стасункі вернікаў і атэістаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.