ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Навошта касцёлу супольнасць?
Гэта дзіўнае пытанне. Адказ здаецца відавочным... Аднак толькі для нас – веруючых і практыкуючых католікаў.
Часта можна сустрэць такіх ахрышчаных, якія з супольнасцю ў Касцёле не хочуць мець нічога агульнага. “Я веру ў Бога, і гэтага мне дастаткова. Я ў сваім сэрцы размаўляю з Езусам, асобна малюся Яму, а гэта найважнейшае. Навошта ісці ў касцёл, супольна маліцца, калі я сам магу звярнуцца да Хрыста ў кожную хвіліну?” – так спрабаваў пераканаць мяне ў сваім пункце погляду адзін з ахрышчаных. Яго пазіцыю я акрэсліў бы дэвізам: “Хрыстос – так, Касцёл – не!” Можна ж быць вернікам, не ходзячы ў касцёл, бо навошта? Навошта патрэбны сакраманты, навошта “душыцца” ў часта невялікім касцёле, навошта супольная малітва? Навошта ўвогуле Касцёлу супольнасць?
Дарагія Чытачы! Ці задумваліся Вы калі-небудзь над вышэй згаданымі пытаннямі? Усе гэтыя пытанні можна звесці ў адно: “Чаму Касцёл з’яўляецца супольнасцю?” Адказ на гэтае апошняе пытанне, дадзены ў святле Божага Аб’яўлення, адкрывае перад намі сутнасць таго, кім мы з’яўляемся.†

З самага пачатку гісторыі збаўлення людзі стваралі супольнасць адзін з адным. Бог стварыў Адама і Еву як “мужчыну і жанчыну” (пар.: Быц 1, 27). Ева была створана з-за Адама, таму што сярод жывых істот “не знайшлося адпаведнай яму дапамогі” (Быц 2, 20). Інакш кажучы, Бог стварыў жанчыну для супольнасці з мужчынам. Аднак, найбольш поўна сутнасць першай у гісторыі збаўлення чалавечай супольнасці выражае біблійны сказ: “Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца з жонкай сваёй, і стануць яны адным целам”(Быц 2, 24).
Яшчэ хацелася б звярнуць увагу на выбраны народ – Ізраэль. “Каб сабраць рассеяны люд, Бог выбірае Абрама” (пар.: ККК 59), каб яго, калі ён выйдзе са сваёй роднай зямлі, зрабіць “бацькам мноства народаў” – Абрагамам. Калі скончыліся часы патрыярхаў, Бог, выводзячы ізраільцян з егіпецкага палону, зрабіў з іх свой люд, з якім заключыў Саюз і даў свой Закон на гары Сінай (пар.: Вых 24). З гэтага моманту Ізраэль стаў выбраным народам, Божым людам, асаблівай Божай уласнасцю, “валадарствам святароў і святым людам”, ці Божай супольнасцю (пар.: Вых 19, 5-6). Гэта адбылося па Божым устанаўленні, бо Бог так хацеў. “Я буду для іх Богам, а яны будуць маім людам” (пар.: Эзх 37, 27).
У Новым Запавеце мы заўважаем, што Езус, гаворачы пра тых, хто ў Яго верыць, моцна падкрэслівае аспект супольнасці. Выкарыстоўваючы ў сваіх вучэннях такія вобразы Касцёла, як “аўчарня”, “Божая ралля” (дзе Хрыстос – вінаградны куст, а мы – парасткі), “Божы будынак” (у якім фундаментам з’яўляецца Хрыстос, а мы – камяні, з якіх складаецца будынак), Хрыстос падкрэслівае, што Касцёл па сваёй сутнасці з’яўляецца супольнасцю вернікаў (пар.: ККК 754-756). “Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое ці трое, там і Я пасярод іх” (Мц 18, 20). Словы “двое ці трое” зусім не азначаюць, што мы павінны ствараць дзвюх- ці трохасабовыя секты, а падкрэслівае вялікую вартасць супольнай малітвы, якая, безумоўна, мае большую моц, чым індывідуальная малітва. Таму што ў Душпастырскай канстытуцыі аб Касцёле ў сучасным свеце з II Ватыканскага Сабору напісана: “Так, як Бог стварыў людзей не для жыцця ў адасобленасці, а для стварэння грамадства, так і Яму «падабалася асвячаць і збаўляць людзей не паасобна, з выключэннем усякай узаемнай сувязі паміж імі, але зрабіць з іх люд, які б пазваў Яго ў праўдзе і плённа Яму служыў»” (пар. ДКК 32). Ніхто не з’яўляецца адзінокім востравам, але кожнаму з нас для самарэалізацыі ці для выканання Божай волі на кожны дзень неабходны бліжні.
Мяне заўсёды захапляла і захапляе разуменне Касцёла паводле св. Паўла. Апостал народаў параўноўвае Касцёл з целам, якое, хоць і складаецца з многіх частак, з’яўляецца адным цэлым (пар.: 1 Кар 12, 12). Кожная частка выконвае іншую функцыю, але, застаючыся ў целе, прыносіць карысць усім астатнім часткам. “Таму што вока не можа сказаць руцэ: «Ты мне не патрэбна», або галава нагам: «Вы мне не патрэбны». Наадварот, часткі цела, якія падаюцца слабейшымі, больш патрэбныя; а тыя, якія мы лічым менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай” (1 Кар 12, 21-23а). Што гэта значыць? Гэта значыць, што нам неабходна супольнасць у Касцёле. Больш таго, нам проста неабходны тыя найслабейшыя ў нашай супольнасці, якія нязручныя для нас, робяць нам заўвагі за нашы нават самыя найменшыя правіннасці, выклікаюць розныя цяжкасці на нашым жыццёвым шляху, прыніжаюць нас і нават прычыняюць нам боль і раны. Па-людску нам гэта здаецца глупствам, чымсьці спрэчным з логікай, адсутнасцю здаровага розуму. Але мы павінны памятаць, што Галавой Касцёла, таго містычнага цела, з’яўляецца Хрыстос. Ён, як добры Дырыжор хору, можа выкарыстаць памылкі і фальш асобных спевакоў для дабра ўсяго твора. Таксама правільным мне здаецца сцверджанне кс. Эдварда Станька, якое з’яўляецца вынікам выканання запаведзі любові Бога і бліжняга: “Чалавек можа быць шчаслівы толькі тады, калі ў любові сустрэнецца з Богам і з іншым чалавекам”. Нашыя бліжнія вучаць нас пакорнасці і даверу Богу ў кожнай жыццёвай сітуацыі. Урэшце рэшт, хто ж, як не яны, гэтыя “найслабейшыя”, змогуць паводле Божай волі навучыць нас гэтаму мастацтву?
Крыніцай духоўнага жыцця супольнасці Касцёла з’яўляецца Эўхарыстыя. У ёй мы ўсе разам уваходзім у непаўторную супольнасць з Асобамі Святой Тройцы, асвячаемся і спажываем Божае слова і Цела Хрыста, якія нас узмацняюць. Для збаўлення не хапае адной толькі веры ў Бога, патрэбна таксама вера ва ўваскрослага Хрыста, якую мы вызнаём падчас кожнай нядзельнай св. Імшы. Мы павінны глыбей задумацца над гэтым пытаннем, асабліва цяпер, падчас Велікоднага перыяду. Аднак жа столькі ахрышчаных католікаў ігнаруюць нядзельную св. Імшу, велікодную споведзь і св. Камунію, свядома і дабравольна адракаючыся ад плёну справы збаўлення, здзейсненага Езусам. Адсюль таксама Ліст да Габрэяў прыгадвае: “Не прапускайма нашых супольных сходаў, як гэта стала звычкай некаторых, але суцяшаймася ўзаемна” (Гбр 10, 25). Хрыстос здзяйсняе справу нашага асвячэння і збаўлення праз супольнасць і ў супольнасці Касцёла, дзейнічаючы ў сакраментальных знаках.
Таму, Дарагія Чытачы, шануйце Божы дар, якім з’яўляецца супольнасць Касцёла для Вас як яе членаў. Не ігнаруйце збаўчую справу Хрыста праз адсутнасць на нядзельнай Эўхарыстыі і непрыняцце святых сакрамантаў, асабліва цяпер, у гэты асаблівы час ласкі – Вялікі Дзень. Таму што наш Пан абяцаў, што застанецца з тымі, хто не будзе Яго ігнараваць: “І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння века” (Мц 28, 20).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.