ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка 2024 года |
Касцёл св. Казіміра ў в. Путрышкі
Дэканат Гродна-Усход
Вернікі з вёскі Путрышкі адносіліся да пабернардынскай парафіі г. Гродна. З восені 1997 г. сюды прыязджаў пробашч з Гожы кс. Антоні Саміла, які распачаў будаўніцтва касцёла. Да гэтага часу парафіяне збіраліся на супольную св. Імшу ў мясцовым клубе. Самастойная парафія пад тытулам св. Казіміра была заснавана 21 жніўня 2000 г., і з 2001 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага касцёла з рысамі неаготыкі. У 2002 г. удалося закласці фундамент і частку драўляных апор святыні. У выніку трагічных падзей адыходзіць да Пана кс. Антоні Саміла, і апекавацца касцёлам пачынае кс. Віктар Велівіс, які да гэтага часу з’яўляецца яго пробашчам. Вясной 2003 г. былі пабудаваны сцены і вежа святыні. З гэтага часу парафіяне збіраюцца на супольную малітву ўжо ва ўласным касцёле. Восенню 2004 г. распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома. †
Святыня пабудавана на ўзвышшы на ўсходняй ускраіне вёскі, пры выездзе на Аульс. Арыентавана алтаром на паўднёвы ўсход. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з такой самай алтарнай часткай з падрэзанымі вугламі, фланкаванай дзвюма невялікімі паніжанымі сакрыстыямі і трансептам. Галоўны ўваход пазначаны двух’яруснай (васьмярык на двухузроўневым чацверыку) шатровай вежай-званіцай. Касцёл перакрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над алтаром. Сяродкрыжжа завершана невялікай сігнатуркай. Інтэр’ер святыні падзелены дзвюма парамі слупоў на тры навы і перакрыты падшыўнымі дашчанымі столямі: цэнтральная нава – паўцыліндрычнай, бакавыя навы і крылы трансепта – плоскімі. На алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз св. Казіміра.
Над уваходам навісае балкон арганных хораў. Ваконныя праёмы касцёла аздоблены вітражамі: у прэсбітэрыі – св. Пётр (злева), Святы Дух (у цэнтры) і св. Павел (справа) – на ахвяраванні сям’і Эйсмант; у тарцах трансепта – Хрост Пана і Цуд у Кане Галілейскай; на левай сцяне – свв. Евангелісты Лука і Мацвей, на правай – свв. Ян і Марк; над нартэксам – св. Казімір (злева), Маці Божая Ружанцовая (у цэнтры) і св. Максімільян Кольбэ (справа).
У 2006 г. касцёльны ўчастак быў абнесены агароджай на цагляных слупах.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.