ГРОДНА
Серада,
04 снежня
2024 года
 

13 мая 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат пра хворых і адзінокіх. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць.
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, сіл і стойкасці на выбраным шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе па жыцці. Мы дзякуем Богу за Вас, а Вашай Маме – за Сына Святара.
З малітвай і павагай касцёльная рада і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат прыгожых хвілін на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху, які выбраў для Вас Пан. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Няхай заўжды з Вамі будуць добрыя і чулыя людзі.
З малітвай і павагай сем’і Макарэвіч, Здановіч і Вененовіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру ў Дзень нараджэння жадаем моцнага здароўя, людской дабрыні, душэўнага супакою і радасных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Хрыстос няхай будзе Вам Сябрам, а служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у цяжкай і адказнай святарскай службе, а Марыя, Маці святароў, няхай ахінае мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды.
З малітвай і павагай III Ордэн з Вялікіх Эйсмантаў і кола Жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі. Няхай Ваша паслуга на Божай ніве прыносіць задавальненне і добры плён у навучанні вернікаў. Няхай Пан Бог дапамагае Вам у Вашай адказнай працы – рэстаўрацыі касцёла. Дзякуй Вам за ўсе старанні і клопат аб людзях.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мар’яну Хаменю ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, надзеі, стойкасці, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Вялікі дзякуй за святыню, якая паўстала дзякуючы Вашым намаганням.
Верныя парафіяне з Субачаў і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Агелю ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской добразычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях на працягу ўсіх гадоў душпастырскай працы, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці, стойкасці на выбраным шляху жыцця, няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне. 100 гадоў!
Вернікі з пар. МБ Унебаўзятай у Лідзе
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і 25-й гадавіны святарства перасылаем самыя цёплыя пажаданні: здароўя, Божага бласлаўлення на 100 гадоў жыцця, мноства радасці і ўсмешак, вялікай удзячнасці ад парафіян, а таксама шмат шчасця на кожную хвіліну жыцця, каб яно было як кветка ў цвеце і ніколі не мінала.
Удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды Дня нараджэння перасылаем словы ўдзячнасці і прызнання. Ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл, поспехаў, здзяйснення ўсіх мар і намераў, як мага больш сонечных дзён, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе, Маці Божая мае ў сваёй апецы, а Анёл-ахоўнік падтрымлівае ў кожную хвіліну жыцця.
З павагай парафіяне з касцёла ў Азёрах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння і 2-й гадавіны святарскай паслугі перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог бласлаўляе Вас і клапоціцца пра Вас у кожную хвіліну жыцця, няхай Ён вядзе Вас сваёй дарогай і ўзнагародзіць за адкрытае сэрца і за ўсё, што Вы для нас робіце.
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Аляксандру Баклажцу і Аляксандру Сасноўскаму з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, каб яны напаўнялі радасцю душы і краналі ўсмешкай твары. Няхай Святы Дух напоўніць шэрыя дні глыбокім асэнсаваннем Вашай паслугі, каб у брамы неба сваімі рукамі Вы прынеслі дар свайго ахвярнага жыцця дзеля большай Божай хвалы.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Маці Божай, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, а таксама шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай святарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З павагай вернікі і ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды 9-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў цяжкасцях, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі. Дзякуем Вам за наш касцёл, Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, навучанне дзяцей, наведванне хворых. Ад усяго сэрца дзякуем Вашай Маме за Сына Ксяндза. Няхай Бог мае Вас у сваёй апецы.
З малітвай удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння і 11-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем нашыя сардэчныя пажаданні. Няхай Хрыстос адорыць Вас любоўю. Сваёй ласкай Ён прынёс нам збаўленне, адкупіў сваёй кроўю. Няхай Маці Божая вядзе Вас да збаўчай ласкі ў веры. Няхай Анёл-ахоўнік верна Вас ахоўвае ў Дзень нараджэння і на працягу ўсяго жыцця.
Касцёльная рада і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генрыку Яблоньскаму з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, зычлівых людзей, шчодрых ласкаў ад Хрыста Валадара, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Маці на далейшыя гады плённай службы Богу і Божаму люду.
Удзячныя парафіяне з капліцы Божай міласэрнасці ў Асіпоўцах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Коўшу з нагоды першай гадавіны святарства жадаем доўгіх гадоў жыцця, апекі Маці Божай, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху.
Любячая мама і сястра Юля з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Адаму Рудніцкаму з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, апекі Маці Божай, шмат здароўя, сіл, супакою і нязгаснага запалу ў місійнай працы. Няхай Божае слова, якое Вы абвяшчаеце на ўвесь свет, дае цудоўны плён. Мы дзякуем Пану Богу, што Ён даў нам такога Ксяндза, а Вам – за навуку, веру, будаўніцтва касцёла, вялікую плённую працу і адкрытае сэрца.
З малітвай вернікі і жыхары Скідзеля
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэктару Юзафу Станеўскаму ў цяжкія хвіліны развітання з любімым Бацькам словы шчырага жалю і смутку
складаюць рэдакцыя “Слова Жыцця” і семінарыйная супольнасць
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму па прычыне адыходу ў вечнасць любімага Бацькі выразы шчырага жалю і спачування
перасылае Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу і ўсёй сям’і Станеўскіх словы спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімага Айца Рамуальда
складае сям’я Стацкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  28

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.