ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
Пятнічны пост у католікаў: калі і як?

Пятнічны пост ад мяса неабавязковы, калі: 1) на гэты дзень прыпадае вялікая касцёльная ўрачыстасць (агульная або лакальная), 2) прыпадае час святочнай Актавы (тыдня пасля) Каляд і Вялікадня, 3) асоба (або група) атрымала спецыяльны дазвол касцёльнай улады, вызваляючы ад посту (па вельмі сур’ёзнай прычыне), 4) медычна забаронена такім чынам пасціць, 5) не абавязвае да гэтага ўзрост (да 14-ці і пасля 60-ці), 6) асоба знаходзіцца ў далёкім падарожжы, 7) асоба крайне цяжка працуе фізічна, 8) асоба ніякім чынам нідзе не можа знайсці посных прадуктаў харчавання (тут: спажыванне мяса – адзіны сродак, каб не памерці з голаду), 9) асоба знаходзіцца на тэрыторыі краіны, дзе мясны пост заменены іншай духоўнай практыкай. †
Вегетарыянцам, зыходзячы з таго, што яны і так не спажываюць мяса, рэкамендуецца (з дазволу духоўніка або спаведніка) узяць пост іншага характару, напрыклад, устрыманне ад салодкага і да т.п. Сэнс у тым, каб пост быў “малітвай цела”, спрыяў духоўнаму развіццю асобы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.