ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела

Св. Імшу ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку набажэнства Яго Эксцэленцыя прывітаў шматлікіх сабраных вернікаў:
– Добра, што вы адгукнуліся на запрашэнне Хрыста, бо ўсё ўжо гатова. Трэба толькі сесці за стол, трэба толькі адкрыць сваё сэрца і душу, каб радасна і годна ўдзельнічаць у гэтай св. Імшы. Прашу, каб вы прынялі дзейсны ўдзел і разам усхвалялі і дзякавалі Езусу Хрысту, Які ёсць Хлебам жыцця ў дарозе да нашага Айца.
Пасля Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам вырушыла на цэнтральныя вуліцы горада.
Працэсію сваім спевам аздаблялі духавы аркестр і хор “Cantate Domino”. Дзяўчынкі ў белых сукенках пасыпалі дарогу перад Найсвяцейшым Сакрамантам пялёсткамі кветак – старадаўні звычай выказвання глыбокай пашаны і ўсхвалення.
Працэсія звязана чатырма алтарамі, на якіх чытаюцца ўрыўкі са Святога Пісання ўсіх чатырох евангелістаў, якія засведчылі, як Езус Хрыстус запрасіў сваіх Апосталаў спажываць Апошнюю Вячэру і ўсталяваў Сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. Алтары пры катэдральным, пабрыгіцкім, пабернардынскім і францішканскім касцёлах былі прыгожа ўбраныя. Евангелле святары з розных парафій чыталі на беларускай, польскай, літоўскай і рускай мовах.
Завяршылася ўрачыстая працэсія пры алтары каля францішканскага касцёла. Кс. біскуп Аляксандр падзякаваў усім арганізатарам гэтай прыгожай працэсіі, уладам за магчымасць бесперашкодна прайсці працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі, а таксама тысячам вернікаў, якія прыйшлі прывітаць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Яго Эксцэленцыя ўзгадаў момант са Святога Пісання, калі Апосталы ў лодцы, напалоханыя бурай на моры, пачалі будзіць свайго Настаўніка, а Той сказаў: “Не бойцеся, Я з вамі”. – Гэтак і сёння, – казаў ксёндз біскуп, – Езус знаходзіцца разам з намі як Крыніца суцяшэння, радасці і любові.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.