ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Savoir-vivre у касцёле

Хрысціянскія традыцыі

Святыня – Божы дом, месца сустрэчы чалавека з Богам. Перш за ўсё мы павінны памятаць аб іншых. Не перашкаджаем ім ні ў якім разе.
Гучныя паводзіны
    Па-першае, нельга размаў­ляць у святыні не толькі падчас Імшы, але таксама перад пачаткам і пасля заканчэння літургіі. Божы дом – не месца для плётак і пустых размоў. Тут мы перш за ўсё размаўляем з Богам. Менавіта тут асаблівым чынам Бог прамаўляе да нас і чуе нас. Перад пачаткам св. Імшы нашыя “размовы” перашкаджаюць іншым падрыхтавацца да Эўха­рыстыі. Падчас наба­жэнства таксама нельга абмяркоўваць нейкія справы. Калі, напрыклад, здараецца неспадзяваны моцны кашаль, варта выйсці са святыні, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам св. Імшы. У тым выпадку, калі штосьці падобнае можна прадугледзець (нп. прастуда і г.д.), лепш за ўсё знаходзіцца бліжэй да выхаду, каб як найменш звяртаць на сябе ўвагу. У моманты сакральнай цішыні трэба старацца ўстрымлівацца ад, напрыклад, гучнага і бачнага для іншых пазяхання.
Свае рэчы трэба ставіць так, каб пазбегнуць пастаяннага іх перамяшчэння. Трэба старацца не рабіць у святыні непатрэбных і гучных рухаў. Калі ёсць неабходнасць перамясціць лаўку ці крэсла, стараемся зрабіць гэта як мага акуратней. Трэба памятаць аб тым, што мы знаходзімся ў святыні – Божым доме, месцы сустрэчы чалавека з Богам, і што гэтай сустрэчы мы можам дапамагчы альбо перашкодзіць.

Цукеркі, мабільныя тэлефоны
    Здаецца, відавочным для вернікаў з’яўляецца тое, што ў касцёле нельга есці. Прыгадвае нам аб гэтым і эўхарыстычны пост (падчас яго можна ўжываць толькі ваду і неабходныя лекі), і элементарныя правілы культуры: напрыклад, жаванне гумы ў прысутнасці іншых людзей – гэта праяўленне непавагі. А што ж можна сказаць пра прыклееныя гумкі на лаўках і паперкі ад цукерак на падлозе – вось гэта “культура”, ці не так?
    Вельмі часта здараецца, што падчас набажэнства чуваць гукі мабільных тэлефонаў, а нярэдка бываюць і сітуацыі, калі прысутны на Эўхарыстыі чалавек пачынае размаўляць па тэлефоне, не зважаючы ні на Бога, ні на астатніх людзей... Але ж гэта ненармальна! Каб такога не здарылася, альбо проста не трэба браць тэлефон на літургію, альбо выключыць яго перад уваходам у святыню.

Малітва
    і спеў Прымаючы актыўны ўдзел у літургіі, памятаем, што не трэба крычаць малітвы і песні. Нельга змяняць слоў – калі не ведаем на памяць, варта карыстацца малітоўнікамі, спеўнікамі і г.д. Устрым­ліваемся ад аб’яў індыві­дуалізму (нп.: “я – першы, усе за мной!” альбо “Вы сказалі, а цяпер я!”). Стараемся адчуць агульны рытм усіх удзельнікаў падчас прамаўлення малітваў і спеву. Калі не ведаем, як правільна спяваць (і ўсведамляем гэта), варта рабіць гэта цішэй, не раздражняючы іншых.

Паклоны
    і стаянне на каленях Выконваем гэтыя знакі не спяшаючыся, уважліва. Стаянне на каленях – гэта тады, калі калена датыкаецца да падлогі, а не “прыкленчванне”, “амаль укленчванне” і г.д. Сядзенне на пятках – гэта не стаянне на каленях, а сядзенне на пятках. Калі па прычыне хваробы немагчыма стаяць на каленях, проста стаім, але так, каб не перашкаджаць тым, хто ўкленчыў. Пераходзячы з аднаго боку святыні на другі, укленчваем перад Найсвяцейшым Сакрамантам.

Знак крыжа
    Не “магічныя зігзагі”, але знак веры і любові, знак пашаны і сяброўства. Знак крыжа робім не спяшаючыся, уважліва.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.