ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця (33)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Ісці за Езусам, значыць узяць Яго крыж, каб спадарожнічаць Яму ў дарозе, дарозе нязручнай, якая не з’яўляецца дарогай улады ці мінучай хвалы, але дарогай, якая павінна весці да адрачэння ад самога сябе, да страты свайго жыцця для Хрыста і Евангелля, каб ацаліць яго. Бо мы ж атрымалі гарантыю, што гэтая дарога вядзе да ўваскрасення, да сапраўднага і канчатковага жыцця з Богам. Рашэнне аб тым, каб спадарожнічаць Езусу Хрысту, які стаў слугой усіх, патрабуе ўсё больш цеснай сувязі з Ім, уважлівага прыслухоўвання да Яго слова, каб чэрпаць з Яго натхненне для сваіх учынкаў. Абвяшчаючы Год веры, які распачнецца 11 кастрычніка, я хацеў бы, каб кожны вернік мог зноў ступіць на дарогу навяртання сэрца.
   

    Фрагмент гаміліі Бенедыкта XVI у Бейруце, 16.09.2012

 
Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Імёны Езуса і Марыі – гэта тыя імёны, якіх не можа перанесці злы дух, бо гэта найбольш уплывовыя імёны ў свеце. Калі мы просім заступніцтва Марыі ў яе Сына, тады мы маем гарантыю, што наша духоўная Маці сапраўды заступаецца за нас і з’яўляецца нашым пасрэднікам. Гэта азначае, што мы не застаёмся сам-насам з Богам, але ідзём да Яго дзякуючы пасрэдніцтву Марыі. Прызнаючы сябе саміх нягоднымі, мы просім яе заступніцтва.

    Фрагмент гаміліі, 08.09.2012, паводле Сatholic.by

 



dziemankoКс. бп Антоній Дзям’янка

   Вера патрабуе адказнасці ў грамадскім вымярэнні, і Касцёл паказвае з усёй верагоднасцю гэтае публічнае вымярэнне веры і абвяшчэнне без боязі сваёй веры кожнай асобе. “Гэта, – адзначае Папа, – дар Духа Святога, які робіць здольным да абвяшчэння і ўмацоўвае нашае сведчанне, робячы яго руплівым і адважным”. Такім чынам, катэхеза неабходна чалавеку на кожным этапе ягонага жыцця для таго, каб вызнаванне ягонай веры было руплівым і адважным. Гэтага патрабуе ад нас Хрыстос і Ягоны Касцёл.

    Фрагмент пастырскага ліста біскупа на распачацце катэхетычнага года 2012/2013, паводле Сatholic.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.