ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
ХXVIII нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Марка
Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: “Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус сказаў яму: “Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці”. А той сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці маёй”. Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: “Табе нестае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною”. А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адышоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць.
Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: “Як цяжка будзе тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства Божае!” Вучні ж дзівіліся словам Ягоным. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: “Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае”. А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: “Хто ж можа збавіцца?” Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: “У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма”. †

Мк 10, 17-30
Паўната жыцця ў вольнасці
Ні ў чым не будзе нястачы ў сапраўдных вучняў Езуса! Вольнасць – сапраўдная – не можа абмяжоўвацца станам валодання. У гэтым заключаецца евангельскі парадокс: чым менш ты маеш, тым больш ты вольны. Гэта зусім наадварот адносна правіл, што нам навязвае свет, які шчасце і пачуццё вольнасці ідэнтыфікуе з матэрыяльнымі магчымасцямі. Ці павінен хрысціянін быць пазбаўлены радасці валодання чымсьці? Нічога падобнага! Няхай здабывае і падпарадкоўвае сабе свет. Але няхай будзе пільным, каб выпадкова не стаць нявольнікам свету і яго правіл. І няхай не забываецца, што ён заўсёды будзе падвяргацца незразуменню, а нават пераследу.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.