ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (34)

Прэса

“Касцёл не памірае!”
   24.09.2012
“Нельга замоўчваць факт, што Касцёл адзіны сёння змагаецца за аўтэнтычныя правы дзяцей, старэйшых асоб, хворых, а таксама сем’яў, у той час, калі дамінуючая культура хацела б ізаляваць і стэрылізаваць тое, што чалавечага яшчэ засталося ў нашай цывілізацыі”, – распавёў кард. Анджэла Багнаска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі падчас адкрыцця яе Сталай Рады ў Рыме.
    “Касцёл не памірае – як часам хацелася б і як яго прадстаўляюць – раздзіраемы падзеламі, задушаны сведчаннямі, ён можа трымацца за жыццё. Касцёл з’яднаны і – хоць і з высілкам – прагне аказваць супраціўленне зменлівасці часу з пакорай, энергічнасцю і дальнабачнасцю”, – казаў італьянскі кардынал.


“Святая амбіцыя”
   Бп Герард Куш  
   38/2012

Аўтар згадвае словы Пана Езуса: “Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх слугою” (Мк 9, 35) і называе іх перасцярогай для занадта амбітных людзей. Большасць размоў выклікаецца жаданнем пераканаць іншых, што мы лепш і больш за іх працуем, лічыць аўтар. Падобныя размовы ёсць і ў касцёльным асяроддзі. Кожны хоча падкрэсліць сваю ролю, быць важным і прызнаным іншымі. “Ці ёсць від святой амбіцыі?” – пытае кс. бп Герард. Святой амбіцыяй, працягвае аўтар, характарызавалася шмат рэфарматараў жыцця Касцёла. Нам вядома шмат філосафаў, тэолагаў, заснавальнікаў манаскіх супольнасцей, дзякуючы якім жыццё Касцёла набрала дынамізму, а мы ў гэтым бачым праявы дзеяння Божага Духу ў свеце. Таму ёсць від святой амбіцыі, якая характарызуе тых, хто ведае і любіць Бога. Яны парадаксальна ажыццяўляюць ідэалы Евангелля, прымаючы паставу велікадушнай і ахвярнай службы на ўзор самога Езуса, Які прыйшоў служыць, а не каб Яму служылі.

“Ідэал яўрэйкі”
   Д-р Івона Зялёнка  
   9-2012

Гераіняй артыкула Івона Зялёнка абрала постаць са старазапаветных кніг, якая, паводле хрысціянскай традыцыі, стала прататыпам Марыі. Размова ідзе пра Юдзіф, імя якой мае яўрэйскае паходжанне і даслоўна азначае “яўрэйка”. Кніга Юдзіф, кажа аўтар, – гэта, праўдападобна, выдуманае, народнае апавяданне. Аднак аўтар Бібліі выкарыстаў прыклад “ваяўнічай” і вернай Богу ўдавы з Бетуліі, каб у часы вайны заахвоціць свой народ да трываласці ў веры. Пасля многіх дзён аблогі Бетуліі, знямоглыя ізраільцяне пакутавалі перад бітвай, просячы Бога аб дапамозе. Бог адказаў на заклік свайго народа выключным спосабам. Ён не зрабіў чагосьці надзвычайнага і не ўмяшаўся наўпрост. Бог выбраў давяраючую і бязмежна адданую Яму Юдзіф, якую зрабіў інструментам ацалення.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.