ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?
Да майго вялікага здзіўлення, я прачытаў у адным сур’ёзным выданні, што амаль кожны другі чалавек мае на сабе татуіроўку. Сёння думка зрабіць татуіроўку становіцца паўсюднай практыкай і абуджае шмат эмоцый. Хтосьці робіць сабе на целе адвольны знак, без аніякай развагі, іншы ж старанна абдумвае, што павінна аздабляць яго цела. Часцей за ўсё моладзь хоча мець татуіроўку, каб ганарыцца перад равеснікамі і перад грамадствам, асабліва таму, што гэта можа быць модна і прыгожа.
Многія ўрачы лічаць, што працэс татуіравання – гэта калечанне цела. У арганізм уводзяцца шкодныя для яго рэчывы. Часам здараецца, што гэта можа выклікаць утварэнне пухліны. А таму гэта ў пэўнай ступені шкодна. Татуіроўка – гэта калечанне свайго цела. Кніга Левіта ўзгадвае: “Дзеля памерлых не рабіце надрэзаў на целе вашым і не наколвайце пісьмёнаў. Я Пан” (Лев 19, 28). З гэтага біблійнага фрагмента вынікае, што Бог адназначна гаворыць – ніякіх татуіровак. Таксама няма чагосьці такога, як: веруючы робіць “хрысціянскія” татуіроўкі. Няма згоды на тое, каб зрабіць сабе крыж на руцэ ці плячы. Гэта не з’яўляецца годным спосабам паказаць, што я веруючы чалавек.
Можна ўзгадаць шмат фрагментаў з Бібліі, дзе напісана, што наша цела – святыня Бога. Той, хто яго нішчыць, нішчыць Бога. Татуіраванне з’яўляецца знішчэннем цела, мы грашым супраць V Божай запаведзі – “не забівай”. Бог дае нам здароўе і прыгожае цела не для таго, каб мы потым калечылі іх. †

Касцёл не мае на гэтую тэму канчатковага, дагматычнага вучэння. Трэба прымяняць агульныя правілы, якія датычаць здароўя, павагі да бацькоў, дбаласці аб целе і г.д. І калі мы маем чыстае сэрца і чыстыя намеры, то, бясспрэчна, мы не зграшым. Я ведаю такіх людзей, якія калісьці зрабілі татуіроўку, а потым шкадавалі аб гэтым.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.