ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (36)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
   Снежань  -  З’явіўся новы дыск семінарыйнага гурта AVE “Bóg się rodzi”.
       24 снежня  -  У раённым Доме культуры ў Іўі адбыўся VII Дэканальны конкурс калядак і пастараляў.

2010 год
   14 лютага  -  Кс. бп Аляксандр асвяціў Манаскі дом і касцёл у Гродне на Дзевятоўцы. У малітве прыняў удзел а. правінцыял Рышард Божэк.
23 сакавіка  - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч прызначыў парафіяльны касцёл у Капцёўцы марыйным санктуарыем.
   27 сакавіка  - Кс. бп Аляксандр у Сапоцкіне адправіў св. Імшу з нагоды першай гадавіны смерці кс. Уладыслава Мяшчанскага.
   11 красавіка  -  У парафіяльным касцёле ў Лідзе ў мікрараёне Слабада адбылося асвячэнне абраза МБ Вастрабрамскай. Абраз асвяціў кс. бп Антоній Дзям’янка.
   17 красавіка  -  У новай капліцы ў Гродзенскай абласной бальніцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч адправіў першую св. Імшу.
   26 красавіка  -  У семінарыйнай капліцы была адпраўлена ўрачыстая св. Імша з нагоды святкавання 80-годдзя кс. праф. Тадэвуша Вышынскага.
   2 мая  -  Упершыню з Ашмян у санктуарый у Барунах вырушыла Пешая пілігрымка маці.
   8 мая  - У касцёле св. Андрэя ў Слоніме кс. бп Антоні Пацыфік Дыдыч удзяліў святарскія пасвячэнні дк. Віталію Бандаронку (OFMCap).
   7 – 9 мая  -  У Шчучыне адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам: “Езус Хрыстус – мой Настаўнік”.
   16 мая  -  Кс. бп Аляксандр у Жалудку адправіў св. Імшу з нагоды 520-годдзя парафіі і асвяціў фігуру св. Яна Хрысціцеля.
   20–21 мая  -  У будынку ВДС у Гродне адбыўся навуковы сімпозіум на тэму: “Дар і Таямніца. Год святарства”.
   29 мая  -  У гродзенскай катэдры адбыліся пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату. Кола прэзбітэрату павялічылася на 5 новых ксяндзоў і 1 дыякана.
   30 мая  - З Ашмян у Баруны вырушыла I Пешая пілігрымка бацькаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.