ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Погляд на Бога
Таму ніколі не позна нанова распачаць сваю пілігрымку веры, адчуваючы Божую любоў і дзелячыся гэтым дарам з іншымі.
Давайце паспрабуем на пачатку нашых разважанняў вярнуцца думкамі ў сваё дзяцінства. Прыгадваючы хвіліны простага погляду на Бога, калі мы яшчэ дзецьмі стаялі ў касцёле каля бацькоў ці каля дзядулі з бабуляй, хочацца вярнуцца да тых цудоўных хвілін сустрэчы з Богам. Менавіта тады гэта быў даверлівы і просты погляд на Бога, калі, нягледзячы на не заўсёды зразумелыя казанні, мы з верай і поўнай аддачай прамаўлялі сваё “амэн” для Бога. Мы даручалі Яму ўсе свае надзённыя справы, клопаты і радасці, поўныя надзеі на Яго дапамогу.
Але калі мы ўвайшлі ў дарослае жыццё, погляд на Бога ў многіх з нас змяніўся, а размова са Стварыцелем атрымала іншы сэнс. Адны напоўнены нараканнямі і незадавальненнем з-за таго, што Бог іх не чуе, іншыя ж наогул адышлі ад Бога. †

Хочацца пажадаць кожнаму вярнуцца да тых цудоўных хвілін простай, але даверлівай веры дзіцяці, калі мы ўпершыню прыступілі да св. споведзі і абяцалі, што будзем рэгулярна прыступаць да сакраманту паяднання; калі падчас Першай св. Камуніі мы прынялі ў сваё сэрца Хрыста, тады мы мелі вялікае жаданне, што так будзе на працягу ўсяго жыцця. Такія людзі бясспрэчна ёсць, яны абавязкова павінны вярнуцца да Бога, бо, магчыма, на пэўным этапе свайго жыцця яны згубілі сваю веру, згубілі Бога. Але ёсць і тыя, вера якіх павялічваецца, якія разумеюць сэнс жыцця, выказваюцца на карысць хрысціянскіх каштоўнасцей, удзельнічаюць у жыцці Касцёла і клапоцяцца пра сваё духоўнае развіццё.
Мы перажылі ўжо некалькі месяцаў Года веры, які распачаўся ў кастрычніку мінулага года, а скончыцца ў лістападзе бягучага года. Варта ўжо ўзяцца за разважанне, бо час ідзе, а ці змянілася што-небудзь? Які гэты Год веры ў Беларусі? Як мы яго перажываем? Рэлігійнага зместу, канечне ж, дастаткова. Ксяндзы ў сваіх казаннях стараюцца заахвочваць вернікаў да духоўнага адраджэння, да ўзмацнення веры. У некаторых дыяцэзіях ужо адбываюцца перэгрынацыі абразоў, аднаўляюцца крыжы. Давайце паспрабуем задумацца: ці пачалі мы больш жыць Богам, ці ажыўляе нас наша вера да жыцця, да любові? Паглядзеўшы на сябе, не кожны заўважыць змены, а таму не ўсё яшчэ зроблена для сапраўднага і новага навяртання да Хрыста. Ці закранаем мы ў сваіх размовах рэлігійныя тэмы? Ці прысвячаем больш часу на чытанне Святога Пісання, ці пачаў ужо яго чытаць той, хто яшчэ не чытаў? Ці памятаем мы пра навуку Хрыста, змешчаную ў Катэхізісе? Гэта невялікі рахунак нашай веры, рахунак перад Богам кожнага з нас. Ва ўсім гэтым трэба памятаць аб словах, якія папа Бенедыкт XVI скіраваў да кожнага з нас праз Twitter: “Кожны чалавек любімы Богам. Няхай ніхто не адчувае сябе забытым, бо імя кожнага запісана ў сэрцы Пана”. Таму ніколі не позна нанова распачаць сваю пілігрымку веры, адчуваючы Божую любоў і дзелячыся гэтым дарам з іншымі.
Неўзабаве мы распачнём Вялікі пост, каб духоўна падрыхтавацца да годнага перажывання свят Уваскрасення Пана. Гэта таксама час, каб навярнуцца, паглыбіць сваю веру, адчуць мацнейшую сувязь з Богам. Духоўнасць Вялікага посту дапамагае нам у навяртанні нашага сэрца. Чалавек атрымлівае ад Касцёла ўсё, каб быць бліжэй да Бога, каб з’яднацца з бліжнім. Таму варта знайсці Бога, які нас любіць, які хоча пасяліцца ў нашых сэрцах, і тады мы адчуем спакой і радасць жыцця, якое, можа, не заўсёды лёгкае. Адчуйма Бога ў сваім сэрцы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.