ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Навошта патрэбна канфірмацыя?
Езус Хрыстус устанавіў сем сакрамантаў, каб з іх дапамогай чалавек меў магчымасць атрымліваць ласку і развіваць сваю сувязь з Богам. Кожны з сямі сакрамантаў важны, таму кожны католік павінен старацца, каб як мага часцей прыступаць да гэтых сакрамантаў і карыстацца імі.
Падчас сёлетняга душпастарскага візіту многія людзі, якія яшчэ не прынялі сакрамант канфірмацыі, пыталіся ў мяне, навошта ім патрэбны гэты сакрамант і што ён дае. А таму давайце прыгадаем, што гаворыць Касцёл пра сакрамант канфірмацыі.
Сакрамант канфірмацыі разам з хростам і Эўхарыстыяй належыць да “сакрамантаў хрысціянскага пасвячэння”. Ён дапаўняе ласку хросту. Праз гэты сакрамант вернікі ўсё мацней звязваюцца з Касцёлам. Праз канфірмацыю яны атрымліваюць асаблівую моц Святога Духа і абавязаны да таго, каб як сапраўдныя сведкі Хрыста пашыраць веру словам і ўчынкам і абараняць яе (пар. KKK 1285). †

Варта таксама прыгадаць, што канфірмацыя ўдасканальвае ласку хросту, з’яўляецца сакрамантам, які дае Святога Духа. Узмацняе нашую сувязь з Касцёлам, усё больш уключае нас у яго пасланне і дапамагае сведчыць пра хрысціянскую веру словам, якому спадарожнічаюць учынкі (пар. KKK 1316).
Таксама гэты сакрамант, як і хрост, выціскае ў душы хрысціяніна духоўнае знамя, ці глыбокі характар. Таму яго прымаюць толькі раз у жыцці (пар. ККК 1317).
Трэба было б прыпомніць, што прыняцце сакраманту канфірмацыі адорвае чалавека дарамі Святога Духа, якія дапамагаюць яму ў розных жыццёвых сітуацыях рабіць правільныя выбары. Хто прымае гэты сакрамант, той, можна сказаць, пэўным чынам становіцца здольны быць рыцарам Хрыста, не баіцца сваёй веры, а таксама не баіцца абараняць яе і каштоўнасці, звязаныя з ёй.
Аднак, на жаль, у рэчаіснасці вельмі часта прыняцце канфірмацыі, як адной з частак хрысціянскага выхавання, пакідаецца без увагі. Чалавек гаворыць, што не мае часу, што ён цяпер заняты, што яму хопіць тых сакрамантаў, якія ён ужо прыняў. А гэта азначае, што з-за сваёй нядбайнасці ён не дае Богу магчымасці дапамогі і ўсебаковага дзеяння ў жыцці. Кожны хрысціянін, калі ён насамрэч лічыць сябе веруючым чалавекам, павінен старацца прымаць святыя сакраманты, каб быць як мага бліжэй да Бога.
А таму, калі яшчэ нехта не прыняў сакрамант канфірмацыі, настаў час, каб зрабіць гэта.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.