ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Жыццё, прысвечанае іншым
Уваскрасенне адкрывае для нас незвычайную перспектыву жыцця, якая не звязана толькі з зямлёй ці з тым, што на ёй робіцца.
Гледзячы за акно, нас ужо зусім не здзіўляе снег на Вялікдзень. У зімовай атмасферы мы перажываем ужо не толькі Божае Нараджэнне, але і свята Уваскрасення Пана. Безумоўна, для многіх з нас, акрамя таго самага ці іншага надвор’я, гэта іншыя перажыванні. На сустрэчу з Уваскрослым мы спяшаліся ў нядзелю раніцай, каб звон нашага сэрца мог у гэты дзень пачуць кожны. Уваскрасенне адкрывае для нас незвычайную перспектыву жыцця, якая не звязана толькі з зямлёй ці з тым, што на ёй робіцца. У сваім Велікодным пасланні папа Францішак узгадвае нам аб гэтым: “Вось, чым з’яўляецца Уваскрасенне Пана: гэта выхад, пераход чалавека з няволі граху і зла да вольнасці любові і дабра. Таму што Бог з’яўляецца жыццём, адзіным жыццём, а Яго хвалой з’яўляецца жывы чалавек”. †

Мы не адныя сярод жыцця, а нашае жыццё, прысвечанае іншым, вартае таго, каб яго пражыць. Мы перажываем Нядзелю Божай міласэрнасці. Гэта добрая нагода для многіх з нас, каб пацвердзіць вышэй сказаныя словы, што нашае жыццё атрымлівае вартасць тады, калі яно прысвечана іншым. Гэта свята каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас”, як і многіх з нас, бо і сёння ёсць шмат добрых людзей, гатовых прысвяціць сябе патрабуючым. У гэтым Касцёле “бедных і ўбогіх”, як часта прыгадвае папа Францішак, мы можам адчуць сябе шчаслівымі, дзелячыся сваёй радасцю, добрым словам і цёплым жэстам з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе. І Францішак сваім прыкладам паказвае нам гэта. Ужо з самага пачатку свайго Пантыфікату новы Папа няспынна гаворыць пра малітву і міласэрнасць. Ён сам прызнаўся, наведваючы ватыканскую парафію св. Ганны, што самым моцным пасланнем Пана з’яўляецца міласэрнасць. Сённяшнія рэаліі, якія мы ствараем адзін аднаму, павінны нас накіроўваць да сапраўднага клопату пра годнасць кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці. Напэўна, у сённяшніх часах і рэаліях гэта вельмі вялікае мноства розных дзеянняў, аказання самай рознай дапамогі, якая павінна быць сістэматычнай і без рознага шуму. Кожны з нас да свайго штодзённага жыцця можа далучыць гэтае аказанне дапамогі.
Чарговая ўрачыстасць, якую мы перажываем на пачатку гэтага тыдня – гэта Звеставанне Пана. У гэтым годзе мы перажываем гэтую ўрачыстасць разам з нашымі братамі праваслаўнымі. Гэта дзень абароны ненароджанага жыцця. Мы разам просім Бога, каб чалавек не забыўся пра самы важны дар – дар жыцця. Абарона жыцця праз малітву ў інтэнцыі зачатых дзяцей і нашыя супольныя дзеянні. Беларусь, у якой, на жаль, паводле статыстыкі, на працягу года здзяйсняецца звыш 40 тысяч перарыванняў цяжарнасці, выратаваць можа наша малітва і супольная дзейнасць у абарону жыцця.
Мы павінны ў чарговы раз прыгадаць сабе асноўныя ісціны, што жыццё – гэта дар ад Бога, найвышэйшая каштоўнасць на зямлі. Касцёл заўсёды гаварыў аб гэтым і прыпамінае таксама сёння. У кожны дзень нашага жыцця з намі ёсць Пан. Асабліва з тымі, хто ў сваёй галаве задумвае пазбавіць жыцця ненароджанае дзіця, а таксама са ўсімі суадказнымі за гэты дар жыцця. Анёл, які прыйшоў да Марыі, абвясціў Ёй добрую, радасную навіну, а таму давайце прыгадваць сабе часцей, што кожнае народжанае дзіця, якое з’яўляецца дарам Бога, павінна быць добрай, радаснай навінай для сваіх бацькоў. Заахвочваю Вас прачытаць артыкулы, змешчаныя на старонках нашай газеты. Мы, напэўна, яшчэ не аднойчы будзем звяртацца да таго, што важнае, найважнейшае ў нашым людскім пілігрымаванні “з няволі граху да дабра”.
Кожнаму з Вас, дарагія Чытачы, жадаю ўбачыць Уваскрослага Хрыста.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.