ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Што такое Духоўнае ўсынаўленне?
У сучасным свеце з’ява аборту, забойства ненароджанага дзіцяці, стала чымсьці звычайным, на што не звяртаецца вялікай увагі. Кіраўніцтвы розных краін легалізуюць аборт ці то без усякіх абмежаванняў, ці то ставячы пэўныя ўмовы. Аднак, каталіцкі Касцёл, верны Евангеллю, якое ён атрымаў ад Езуса Хрыста, каб пераказваць яго, нягледзячы на розную крытыку і высмейванне, моцна прытрымліваецца пазіцыі адносна абортаў. Аборт з’яўляецца цяжкім грахом і забойствам чалавека. І гэтая праўда ўвесь час паўтараецца ў навучанні Касцёла. “Маральным злом з’яўляецца кожная намерана перарваная цяжарнасць. Навучанне на гэтую тэму не падлегла зменам і застаецца нязменным. Непасрэднае перарыванне цяжарнасці, г.зн. запланаванае як мэта ці сродак, глыбока супярэчыць маральнаму закону. Не забівай плод, перарываючы цяжарнасць, і не забівай народжанага” (KKK 2271). †
Адным са спосабаў супраць аборту ў духоўным плане з’яўляецца г.зв. Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці. Пачатак яму дала Блакітная армія Маці Божай Фацімскай у Заходняй Еўропе. У 1987 г. у Польшчы доктар Павел Мільчарэк у “Рыцары Беззаганнай” у адным з артыкулаў змясціў тэкст штодзённай малітвы. Гэтым зацікавіліся айцы паўліны з касцёла Святога Духа ў Варшаве. Практыка Духоўнага ўсынаўлення спачатку існавала толькі ў гэтым касцёле. Але з часам яна пачала распаўсюджвацца ва ўсёй Польшчы і ў іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай краіне гэтая практыка атрымала папулярнасць у другой палове 90-х гадоў.
Што датычыцца самой сутнасці гэтай практыкі, то гэта не юрыдычнае ўсынаўленне ўжо народжанага дзіцяці іншай сям’ёй. Гэта малітва ў інтэнцыі ненароджанага дзіцяці, якому пагражае аборт. Духоўнае ўсынаўленне заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў спецыяльнай малітвай за ненароджанае дзіця і адной таямніцай Ружанца або ў выкананні іншай рэлігійнай практыкі, напрыклад, посту. Чалавек, які бярэцца за Духоўнае ўсынаўленне, складае Богу абяцанне малітвы ў інтэнцыі зачатага дзіцяці і яго бацькоў. Гэта звычайна адбываецца ў парафіяльных супольнасцях на Звеставанне Пана, але гэта можна зрабіць таксама ў любы іншы перыяд.
Рашыцца на Духоўнае ўсынаўленне можа кожны, хто мае такое жаданне, ахвоту і ўпэўненасць таго, што ён будзе сістэматычна маліцца. Гэта малітва за дзіця, якое мы, можа, ніколі не ўбачым, з якім не пазнаёмімся, але якому мы выратуем жыццё.
У многіх з нас можа ўзнікнуць пытанне, ці ўдасца праз гэтую практыку Духоўнага ўсынаўлення чагосьці дасягнуць? Мы, як веруючыя людзі, павінны памятаць, што малітва мае вялікую моц і можа рабіць вялікія справы. Трэба толькі горача ў гэта верыць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.