ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
З каталіцкага друку (48)
“33 разы слова «сэрца»”
Кс. Ян Сохань
6/2013
Аўтар артыкула расказвае пра літанію як пра арыгінальны від асабістай ці публічнай хрысціянскай малітвы. Каб мы маглі лепш удзельнічаць у чэрвеньскім набажэнстве, гэты артыкул набліжае нам гісторыю і змест Літаніі да Сэрца Пана Езуса. Гаворачы “Cor Jezu”, мы дакранаемся да найбольш патаемнай і глыбокай рысы нашай натуры, а менавіта да таго, што мы маем у распараджэнні сэрца, здольнае любіць, думаць, адчуваць незлічоную гаму адценняў эгзістэнцыяльных перажыванняў: ад страху, болю і цярпення ажно да захаплення і бязмежнай любові. Сэрца – гэта знак, сімвал, які вылучае нас сярод жыццёвых краявідаў, з цэлай сеткі розных стварэнняў. Яно стварае ўнутранае асяроддзе нашых асабістых эмоцый і паводзін. †

21/2013
Сярод розных навін, змешчаных на старонцы Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, можна прачытаць аб Меджугорыі. Ватыканская камісія, якая даследуе мяркуемыя аб’яўленні Маці Божай у Меджугорыі, перадала ў Ватыкан пазітыўны рапарт аб плёне таго, што адбываецца ў гэтай незвычайнай мясцовасці ў Босніі і Герцагавіне. Надалей адкрытай застаецца справа пацвярджэння звышнатуральнага характару аб’яўленняў, паколькі – паводле візіянераў – яны працягваюцца далей. Камісію пад узначаленнем кард. Каміла Руіні арганізаваў у сакавіку 2010 г. Бенедыкт XVI.
“Мы не фінансуем генацыд!”
Марыюш Дзяржаўскі
2/2013
Аборт з’яўляецца найбольшым генацыдам ў гісторыі чалавецтва. У дадатку, генацыдам, які надалей працягваецца. Забойствы зачатых дзяцей масава здзяйсняюцца таксама і ў краінах Еўрасаюза, які лічыцца лідэрам у сферы аховы праў чалавека. Штогод у краінах “старога Саюза” ў выніку хірургічных абортаў гіне звыш мільёна дзяцей. У дадатак да гэтага, Еўрапейская камісія займаецца экспартам забойчых тэхналогій. Камісія выдзяляе мільённыя датацыі арганізацыям “International Planned Parenthood Federation” (IPPF) і “Marie Stopes International”. За грошы еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў забіваюць дзяцей у Афрыцы і Азіі.
Забойства мільёнаў дзяцей у бедных краінах – гэта большае злачынства, чым няшчасны гандаль нявольнікамі, за які сёння еўрапейцам так сорамна. Ініцыятыва “Адзін з нас” павінна затрымаць гэты ганебны промысел, забараняючы фінансаванне гэтай практыкі з бюджэту ЕС.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.