ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Дзеці пераносяць горы!
Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне ў першы дзень лета, 1 чэрвеня, чарговы раз прымала дзяцей з розных куткоў нашай дыяцэзіі на ўжо III Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, які ў трываючым цяпер Годзе веры прайшоў пад дэвізам “З верай пераносім горы”.
На прыкасцёльным пляцы з самай раніцы можна было пачуць дзіцячы смех і ўбачыць захопленых гульнёй дзяцей, якіх у гэты дзень тут сабралася больш за 1000.
Афіцыйнае адкрыццё Дня дзіцяці здзейсніў галоўны арганізатар кс. Юрый Марціновіч, які сказаў, што гэта асаблівы для дзяцей дзень – дзень, калі яны павінны дзяліцца сваёй верай адзін з адным. †

Пасля ўрачыстага распачацця Дня дзіцяці, увагу ўсіх прыцягнула сцэна, на якой праходзілі конкурсы і забавы для малых удзельнікаў. Ім у гэтым спадарожнічалі піраты, клоўны і гераіня вядомага дзіцячага серыяла Маша. Усе дзеці разам танцавалі, даючы сведчанне, што і такім чынам можна перажываць сваю веру. Для жадаючых была магчымасць паскакаць на батуце, чарга да якога не змяншалася на працягу ўсяго дня, а іншыя мелі магчымасць у спецыяльна прызначаных для гэтага палатках паэксперыментаваць са сваёй прычоскай ці размаляваць твар.
Пасля танцаў і забаў надышла чарга тэатральнага прадстаўлення пад назвай “Бо вера пераносіць горы”, якое падрыхтавалі дзеці з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Сапоцкіне, а затым усе ўдзельнікі разам са сваімі апекунамі накіраваліся ў касцёл на канферэнцыю “Вера ў маім жыцці”, дзе таксама праз супольны спеў усе дзякавалі Богу за дар веры. А пасля – зноў забавы, танцы і спевы, да якіх далучаліся не толькі дзеці, але і іх апекуны – манаскія сёстры і ксяндзы.
А 15-й гадзіне ўсе сабраліся на супольнай малітве. Вяночак да Божай міласэрнасці правялі дзеці з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці. Пасля малітвы ўсе зноў звярнулі сваю ўвагу на сцэну, дзе адбыўся канцэрт, падрыхтаваны парафіяй Беззаганнага Зачацця НПМ з Квасоўкі.
Бог любіць усіх. Таму ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць у чарговы раз прыгадаць сабе і ўсвядоміць праўду аб нязмернай і незразумелай любові Бога да чалавека. Дапамогай у гэтым стаў мюзікл у выкананні парафіі св. Вацлава з Ваўкавыска. Надыходзіў самы важны момант гэтага дня – святая Імша. Яе ўзначаліў Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, а словы гаміліі да дзяцей скіраваў кс. Раман Катлімоўскі, які падкрэсліў значэнне сям’і ў жыцці кожнага чалавека, а асабліва ў жыцці дзіцяці, а таксама заахвоціў маленькіх вернікаў быць побач з Хрыстом, які заўсёды з’яўляецца самым лепшым Сябрам. Пасля св. Імшы кожны прадстаўнік парафіі атрымаў хлеб, як сімвал таго, што мы павінны дзяліцца верай з іншымі так, як дзелімся хлебам.
Усіх таксама чакаў салодкі пачастунак, феерверк і падарункі ад арганізатараў. Аднак, кожная ўрачыстасць некалі скончваецца, а таму прыкасцёльны пляц павольна пачаў пусцець. Але нягледзячы на гэта, усе адпраўляліся дамоў з моцнай верай і надзеяй, што яшчэ сустрэнуцца тут. А радасць ад сустрэчы і новага досведу ў гэтых дзіцячых сэрцах, бясспрэчна, застанецца надоўга. Абавязкам кожнага з нас з’яўляецца тое, каб гэтыя зярняткі веры, засеяныя ў дзіцячых сэрцах, няспынна развіваліся і выдалі свой плён, каб “з верай пераносіць горы”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.