ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (50)
Папа Францішак І
Месяц чэрвень традыцыйна прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, найвышэйшаму чалавечаму выразу Божай любові. У мінулую пятніцу мы святкавалі ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Хрыста, і гэтае свята надае тон усяму месяцу чэрвеню. Людская пабожнасць вельмі моцна шануе сімвалы, і Сэрца Езуса з’яўляецца ў найвышэйшай ступені дасканалым сімвалам Божай міласэрнасці. Гэта не фальшывы сімвал, але сімвал сапраўдны, які ўяўляе сабой цэнтр і крыніцу, з якой выцякла збаўленне ўсяму чалавецтву.
Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 09.06.2013 †
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Святая Тэрэза казала, што яе месца ў сэрцы Касцёла. Гэта азначае, што яна хацела жыць праблемамі Касцёла, маліцца аб іх вырашэнні і выпрошваць у Бога бласлаўлення для яго. Асаблівай малітоўнай апекай яна ахоплівала місіі і, хаця сама ніколі не была на місіях, тым не менш, яна з’яўляецца іх апякункай. Фармальна Беларусь не з’яўляецца місійнай краінай, аднак Касцёл па сваёй прыродзе місійны, дзякуючы чаму ён жывы і малады.
Фрагмент гаміліі, Мінск, 08.06.2013

Кс. абп Вацлаў Дэпо
Нам усім: хрысціянам, кардыналам, біскупам, святарам і кансэкраваным асобам пагражае тое, што, ідучы за Хрыстом, мы часта не хочам падняць свой крыж. Нам трэба заўсёды памятаць, што нельга ўпадабняцца свету ў спосабе свайго мыслення, маўлення і дзеянняў, але трэба адкрываць тое, што згодна з воляй Бога.
Фрагмент прамовы з нагоды Дня малітвы за святасць святароў, 18.06.2013
Кс. бп Антоні Дзям’янка
Часамі мы не распазнаём любові і нам здаецца, што Бог разгневаўся на нас, што чагосьці нам не дараваў, мае прэтэнзіі да нас альбо ўвогуле абыякавы да таго, з чым мы звяртаемся да Яго. Калі такія думкі наведваюць нас, то памятайма, што Бог думае не толькі аб сучаснай сітуацыі, але і аб будучыні. Ён ведае больш і не заўсёды хоча выканаць нашыя пажаданні паводле нашага плану, але спаўняе іх паводле Божага Провіду, паводле сваёй мудрасці.
Фрагмент гаміліі, Ляхавічы, 07.06.2013

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.