ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Варта ведаць (5)
Духоўныя асобы не могуць насіць зброю
Аб гэтым выказаліся біскупы Філіпінаў, якія скрытыкавалі новы ўрадавы дэкрэт, што дазваляе, між іншым, таксама і духоўным асобам насіць агнястрэльную зброю, асабліва тым, хто працуе на місійных тэрыторыях і на тэрыторыях з высокай рызыкай.
Паводле іерархаў, гэта супярэчыць хрысціянскай веры нават для асабістай абароны.
Бп Анэста Антыока, біскуп Кубао, на тэрыторыі гістарычнай сталіцы Кесон-Сіці, выказаўся, што пакліканне і роля духоўных асоб у ператварэнні грамадства адрозніваецца ад свецкіх дзеячаў і дадаў, што духавенства павінна больш звяртаць увагу на сваю місію сярод вернікаў, а не на сваю бяспеку.
Агенцтва “Asianews” падае таксама, што ўлады рэгіёна Мінданао хочуць навязаць замежным біскупам і місіянерам узброены эскорт, аднак большасць адмаўляецца ад такой прапановы, бо гэта будзе абмяжоўваць сведчанне, якое яны даюць людзям, што таксама сустракаюцца з такімі праблемамі.†

Ekai.pl
Католікі з Польшчы даюць сведчанне веры жыхарам Ісландыі
Ісландыя – гэта краіна з лютэранскімі традыцыямі. Католікі там складаюць меншасць. Аднак, як падае біскуп Пётр Бурчэр, ардынарый Рэйк’явіка, іх колькасць за апошнія гады павялічылася ў тры разы. Вялікі ўплыў на гэта мелі палякі, якія прыехалі сюды шукаць працу. Як паведамляе іерарх, яны даюць сапраўднае сведчанне вернасці Касцёлу праз удзел у нядзельнай Эўхарыстыі, што ўражвае мясцовых лютэранаў. Большасць ісландскіх католікаў – гэта чужаземцы, так як і бп Пётр Бурчэр, які паходзіць са Швейцарыі. Чужаземцы з Польшчы – гэта маладыя людзі, якія працуюць у рыбалоўстве і турыстыцы. І на нядзельнай св. Імшы большасць складаюць менавіта маладыя людзі.
Дыяцэзія Рэйк’явік была ўстаноўлена 45 гадоў таму. Такім чынам, гэта малады Касцёл і, як сцвярджае бп Бурчэр, вельмі дынамічны. Паводле слоў іерарха, у каталіцкім Касцёле ў Ісландыі ў 10 разоў больш хростаў, чым пахаванняў. Прычынамі такой статыстыкі з’яўляюцца: большая колькасць дзяцей у каталіцкіх сем’ях, іміграцыя і навяртанні лютэранаў, якія вырашаюць поўнасцю з’яднацца з каталіцкім Касцёлам.
Крыжовы шлях падчас Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра будзе паказваць пакуты Хрыста і сучасныя праблемы, ужываючы мову маладых людзей. Стацыі Крыжовага шляху будуць мець розныя тэмы, напр.: “Маладыя закаханыя”, “Вучні на інвалідных калясках”, “Моладзь у сацыяльных сетках”, “Моладзь прыгавораная, ўдзельнікі душпастарства вязняў”, “Маладыя, якія навярнуліся” і г.д. Арганізатары хочуць спалучыць мовы мастацтва росных эпох, а асабліва сучаснага мастацтва. Яны таксама дадаюць, што гэтае набажэнства будзе поўнасцю адрознівацца ад таго, якое прайшло падчас СДМ у Мадрыдзе, будзе выключным і непаўторным. Кажуць, што асабісты ўдзел будзе моцным досведам для кожнага.
Ісландыя – гэта краіна з лютэранскімі традыцыямі. Католікі там складаюць меншасць. Аднак, як падае біскуп Пётр Бурчэр, ардынарый Рэйк’явіка, іх колькасць за апошнія гады павялічылася ў тры разы. Вялікі ўплыў на гэта мелі палякі, якія прыехалі сюды шукаць працу. Як паведамляе іерарх, яны даюць сапраўднае сведчанне вернасці Касцёлу праз удзел у нядзельнай Эўхарыстыі, што ўражвае мясцовых лютэранаў. Большасць ісландскіх католікаў – гэта чужаземцы, так як і бп Пётр Бурчэр, які паходзіць са Швейцарыі. Чужаземцы з Польшчы – гэта маладыя людзі, якія працуюць у рыбалоўстве і турыстыцы. І на нядзельнай св. Імшы большасць складаюць менавіта маладыя людзі.
Дыяцэзія Рэйк’явік была ўстаноўлена 45 гадоў таму. Такім чынам, гэта малады Касцёл і, як сцвярджае бп Бурчэр, вельмі дынамічны. Паводле слоў іерарха, у каталіцкім Касцёле ў Ісландыі ў 10 разоў больш хростаў, чым пахаванняў. Прычынамі такой статыстыкі з’яўляюцца: большая колькасць дзяцей у каталіцкіх сем’ях, іміграцыя і навяртанні лютэранаў, якія вырашаюць поўнасцю з’яднацца з каталіцкім Касцёлам.
Ватыканскае радыё
Крыжовы шлях аб праблемах маладых людзейКрыжовы шлях падчас Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра будзе паказваць пакуты Хрыста і сучасныя праблемы, ужываючы мову маладых людзей. Стацыі Крыжовага шляху будуць мець розныя тэмы, напр.: “Маладыя закаханыя”, “Вучні на інвалідных калясках”, “Моладзь у сацыяльных сетках”, “Моладзь прыгавораная, ўдзельнікі душпастарства вязняў”, “Маладыя, якія навярнуліся” і г.д. Арганізатары хочуць спалучыць мовы мастацтва росных эпох, а асабліва сучаснага мастацтва. Яны таксама дадаюць, што гэтае набажэнства будзе поўнасцю адрознівацца ад таго, якое прайшло падчас СДМ у Мадрыдзе, будзе выключным і непаўторным. Кажуць, што асабісты ўдзел будзе моцным досведам для кожнага.
www.rio2013.com
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.