ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (49)
“Новы бласлаўлёны:
ксёндз, забіты мафіяй”
Кс. Ян Сохань
22/2013
Плася беатыфікацыя кс. Джузэпэ Пулізі, сіцылійскага святара, забітага мафіяй у 1993 г. Гэта здарылася, бо ён адцягваў ад мафіі маладых сіцылійцаў, асабліва тых, якія знаходзіліся пад найбольшай пагрозай. Для іх, маладых жыхароў вуліц, ён стварыў у сваім раёне Цэнтр “Ойча наш”. Забойцу, які прыйшоў, каб выканаць над ім прысуд, святар прыняў з усмешкай. У беатыфікацыі кс. Пулізі 25 мая прымала ўдзел 80 тысяч чалавек. Ксёндз Джузэпэ – першы святар мучанік, забіты мафіяй, якога беатыфікавалі. Імя кс. Пулізі сёння носіць шмат школ, вуліц і плошчаў у самым Горадзе, ва ўсёй Сіцыліі і ў Італіі. †

“Журналіст да хвалы алтара”
Іаанна Банткевіч-Брожэк
06.06.2013
В ыратаваў 105 яўрэеў, выхаваў семярых дзяцей, а з-пад яго пяра выйшлі сотні тэкстаў. Эдоардо Фокерыні, другі ў гісторыі свецкі журналіст, буде бласлаўлёны. Фокерыні належаў да кола самых дасведчаных прадстаўнікоў італьянскай журналістыкі. У нядзелю 16 чэрвеня ў правінцыі Мадэны на поўначы Італіі адбудзецца беатыфікацыя журналіста. У Мілане, падчас прэзентацыі постаці Фокерыні, выступіў таксама яго ўнук, Франчэска Манікардзі, які ад дзеда ўнаследаваў журналісцкія здольнасці. “Я ганаруся дзядуляй, – казаў Франчэска. – Ад яго я вучыўся жыць Хрыстом, быць хрысціянінам. Ён не быў журналістам з салонаў, але чалавекам з вуліцы, блізкім людзям. Ён любіў і на першае месца ставіў сям’ю”. Фокерыні быў бацькам семярых дзяцей. У 1930 г. ажаніўся з Марыяй Маркесі. Быў глыбока звязаны з Касцёлам. Заснаваў у Мадэне аддзел Каталіцкай акцыі. Дапамагаў бедным. Але гісторыя яго жыцця аббегла свет, калі высветлілася, што падчас II Сусветнай вайны ён выратаваў жыццё 105 яўрэям. За гэта яго арыштавалі ў 1944 г. і перавезлі ў канцэнтрацыйны лагер у Флёсенбургу. Там праз некалькі месяцаў ён памёр.
“Новы цуд размнажэння”
23/2013
Е зус кажа Апосталам: “Вы дайце ім есці”. Гэты заклік накіраваны таксама і да нас, – пераконвае кс. Даніэль Сальдар’яга Маліна, дырэктар Банка ежы архідыяцэзіі Багота. У вялізным зале рух як у вуллі. Валанцёры ў ахоўных шапачках і масках, якія закрываюць вусны, завіхаюцца, сартуючы прадукты харчавання. Іншыя запакоўваюць іх у пачкі. Кашы, поўныя каляровай садавіны: бананаў, кавуноў, апельсінаў, манго і іншых – чакаюць, каб іх перабралі. Пад вароты пад’язджае бусам сястра Каталіна, францішканка. Забірае малако, сыр, садавіну, шматкі. “Гэта для дзяцей з дзіцячага садка на ўскраіне Баготы, дзе мы працуем”, – кажа сястра.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.