ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Прыгоды са Святым Духам, або ці сапраўды важны сакрамант канфірмацыі
Нядаўна каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Спаслання Святога Духа, якая адначасова завяршыла Велікодны перыяд. Вельмі часта многія не да канца разумеюць значэнне і сэнс гэтага здарэння, таму што так мала ведаюць аб Святым Духу і Яго ролі ў жыцці хрысціяніна. Калі Хрыстос адыходзіў на неба, то сказаў сваім вучням, што пашле ім Духа, які іх будзе вучыць і імі кіраваць. Але будзе вучыць чаму?
У першую чаргу, як разумець галоўныя праўды сваёй веры, а таксама, як аб гэтай веры даваць сведчанне ў сваім штодзённым жыцці і не саромецца гэтага. Пасля гэтай падзеі вучні мужна і з радасцю адправіліся, каб абвяшчаць тое, чаго самі былі сведкамі.
Такое пасланне скіроўвае Хрыстос таксама да кожнага з нас, а асабліва да тых, хто прыняў альбо ў найбліжэйшым часе прыме сакрамант канфірмацыі. †

Ужо стала традыцыяй, што падчас Велікоднага перыяду, бліжэй да ўрачыстасці Спаслання Святога Духа альбо падчас яе, многія вернікі прымаюць гэты сакрамант, які напаўняе дарамі Святога Духа і яшчэ больш адкрывае сэрца чалавека на прысутнасць Бога ў жыцці.
Сам Хрыстос устанавіў гэты сакрамант і даў яго як магчымасць быць яшчэ бліжэй Бога. Але некаторыя не разумеюць да канца, чым з’яўляецца гэты сакрамант і што ён нам дае. Тым самым лічаць, што гэты сакрамант не такі ўжо і важны. З другога боку, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла гаворыць, што гэты сакрамант дапаўняе ласку сакраманту хросту і яшчэ больш спалучае з Касцёлам. Таксама праз яго мы атрымліваем сілу Святога Духа, якая дапамагае стаць сапраўдным сведкам, сваім словам і ўчынкам смела сведчыць аб веры і абараняць яе (параўн. ККК 1285).
Канфірмацыя ў першых стагоддзях хрысціянства была злучана з хростам, гэтыя два сакраманты прымаліся разам. З цягам часу іх прыняцце было раздзелена, і сёння сакрамант канфірмацыі ўдзяляецца пасля 14-га году жыцця, калі хрысціянін можа сам аналізаваць праўды сваёй веры і разумець, наколькі вера з’яўляецца важнай у яго жыцці.
На жаль, у жыцці некаторых вернікаў адбываецца так, што пасля яго „Касцёл ў іх жыцці адпраўляецца на адпачынак да наступнага разу”, калі трэба будзе прыйсці, каб вырашыць некаторыя свае справы, напрыклад, узяць шлюб.
Трэба таксама ўзгадаць, што атрымаўшы сакрамант канфірмацыі, а такім чынам і дары Святога Духа, чалавек яшчэ больш адкрываецца на Бога і дае Яму магчымасць дзейнічаць у сваім жыцці. Бо, на жаль, той, хто не атрымаў гэтага сакраманту, як бы не да канца дае Богу такую магчымасць. Той, хто яшчэ не прыняў канфірмацыі, няхай учыніць гэта як мага хутчэй, каб яшчэ мацней адчуць прысутнасць Бога ў сваім жыцці.
Сакрамант канфірмацыі не з’яўляецца толькі якім-небудзь духоўным абавязкам. Гэта, хутчэй, чарговая прыгода ў хрысціянскім жыцці, прыгода са Святым Духам, прысутнасць якога дапамагае ўвогуле па-іншаму перажываць сваю веру. Але ў гэта трэба верыць. Быць хрысціянінам – гэта не значыць ва ўсім сабе адмаўляць. Гэта значыць жыць, адчуваючы прысутнасць Бога, які вядзе нас рознымі шляхамі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.