ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці: Бог дае нашмат больш, чым гэтага патрабуе чалавек
У чацвер 30 мая ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі горада Гродна прайшла эўхарыстычная працэсія, у якой прынялі ўдзел шматлікія святары і вернікі. Гродзенцы мелі магчымасць адкрыта выказаць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус сапраўды знаходзіцца сярод нас у знаку хлеба і віна.
На самым пачатку вернікі з усіх гродзенскіх парафій накіраваліся ў галоўную святыню дыяцэзіі – катэдральны касцёл імя св. Францішка Ксаверыя. Шматлікія прадстаўнікі розных парафій прынеслі з сабой урачыстыя працэсійныя харугвы, а дзеці, якія не так даўно першы раз у жыцці прынялі Пана Езуса ў свае сэрцы, ва ўрачыстым першакамунійным адзенні рыхтаваліся сыпаць пялёсткі кветак падчас працэсіі. У вялікім натоўпе вернікаў можна было ўбачыць старэнькіх бабуль і дзядуль, якія з’яўляюцца сведкамі цяжкіх часоў пераследу Касцёла, людзей сярэдняга ўзросту, моладзь і дзяцей, якія са сваёй непасрэднасцю і прастатой прыйшлі прывітаць Эўхарыстычнага Езуса Хрыста. †
На гэтую ўрачыстасць, каб раздзяліць радасць святкавання з мясцовымі жыхарамі, прыбыў прадстаўнік Святога Пасаду. Кс. арцыбіскуп таксама быў галоўным цэлебрантам на св. Імшы ў катэдральным касцёле, якая распачалася а 18 гадзіне. Дастойны госць звярнуўся да вернікаў з гаміліяй, у якой раскрыў сутнасць урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. Абапіраючыся на фрагмент Евангелля, кс. арцыбіскуп сказаў, што толькі Езус можа наталіць наш духоўны голад. Толькі Ён можа зрабіць цуд, такі, як калісьці, калі, памножыўшы хлеб і рыбу, Ён накарміў вялікі натоўп людзей і гэтым самым паказаў ім, што для Бога няма нічога немагчымага. Святары таксама часам знаходзяцца ў такой сітуацыі, якую некалі перажылі вучні Езуса, калі Ён ім сказаў, што яны павінны накарміць галодных і стомленых людзей. У той момант вучні не маглі нічога зрабіць, таму што мелі замала ежы. І менавіта ў гэты момант бязраднасці Хрыстос здзяйсняе цуд памнажэння хлеба і рыбы, пасля спажыцця якіх вучні сабралі 12 кошыкаў рэштак. Бог, калі здзяйсняе цуд, “у сваёй шляхетнасці дае нашмат больш, чым гэтага патрабуе чалавек”, і гэты надмер Божых дароў мы павінны не затрымліваць для сябе, але дзяліцца з іншымі. Непасрэдна пасля св. Імшы распачалася эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада. Насупраць катэдральнага, пабрыгіцкага, пабернардынскага і францішканскага касцёлаў былі загадзя падрыхтаваны 4 алтары. Вернікі на чале з Целам Езуса Хрыста, укрытым ў знаку хлеба і замешчаным у манстранцыі, затрымліваліся насупраць гэтых алтароў, чыталі св. Евангелле, праслаўлялі Бога сваім спевам і ўзносілі малітвы.
На заканчэнне працэсіі на францішканскім узгорку кс. бп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў кс. арцыбіскупу, святарам і ўсім вернікам за іх удзел і супольную малітву, а таксама папрасіў прадстаўніка Святога Айца перадаць прывітанне папу Францішку ад імя гродзенскіх вернікаў.
Апостальскі нунцый таксама ў некалькіх словах звярнуўся да прысутных:“Няхай Бог блаславіць тых, хто цаной сваёй крыві захаваў веру. Кроў гэтых людзей разам з крывёй Хрыста, якой мы аддаём пашану ў працэсіі, становіцца адной крывёй Хрыста, які з’яўляецца Галавой Касцёла. Праз тры тыдні я буду мець гонар спаткаць Святога Айца. Я хацеў бы Вас, ксёндз біскуп, запэўніць, што на Вашую просьбу я перадам прывітанне з Гродна папу Францішку. Я перакананы ў тым, што Святы Айцец носіць усіх Вас у сваім сэрцы, але я таксама скажу і тое, што Вы носіце яго ў сваім сэрцы. Маліцеся за Святога Айца, маліцеся за Касцёл, каб Ён быў верны свайму пакліканню. Перш за ўсё, маліцеся за новыя пакліканні ў гэтай дыяцэзіі, бо яны вельмі важныя для Божага Касцёла. Са свайго боку, я хацеў бы Вам падзякаваць за Вашу веру і за Ваш удзел у гэтай працэсіі, за Вашу гасціннасць і за вялікую годнасць Вашага народа. Гэта радасць і гонар быць паміж Вамі. Мы ўбачымся з Вамі яшчэ і застаёмся з’яднанымі ў малітве”.
Св. Імшу ў катэдральным касцёле і працэсію Божага Цела ўпрыгожыў духавы аркестр і спеў хору “Сantate Domino” з парафіі Гродна-Вішнявец.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.